Патрыцыя Вольска (), больш вядомая як Вольска (; , , Мазавецкае ваяводства, Польшча) — польская спявачка, мультыінструменталіст, аўтар песень і кампазітар.
Біяграфія У Патрыцыі Вольскай змалку выявіліся здольнасці да мастацтва. У 3 гады яна пачала наведваць тэатральныя і музычныя гурткі. З 7 гадоў грае на скрыпцы і фартэпіяне, пазней пазнаёмілася з укулеле. У 8 гадоў пачала пісаць песні, якіх мае больш за 200. Аўтар тэкстаў на польскай, англійскай, французскай і іспанскай мовах. Вучылася класічным спевам, была звязана з маладзёжным хорам, дзе спявала як салістка ў класічным і папулярным рэпертуары. Яна таксама выступала на міжнародных спаборніцтвах у Еўропе, дзе разам з камандай атрымала шэраг узнагарод.
Вучылася ў Варшаўскім універсітэце на кафедры сучасных моў.
Творчасць Патрыцыя Вольская — пераможца Нацыянальнага конкурсу выканаўцаў на замежнай мове JoséSong у 2018 годзе.
Дэбют з уласнымі песнямі адбыўся ў 2021 годзе, першы выступ з уласнай песняй адбыўся на 59-м у Аполі.
Яе дэбютны сінгл «Тэлефон», падрыхтаваны сумесна з прадзюсарам Пятром Левандоўскім, выйшаў 18 сакавіка 2021 года.
1 кастрычніка 2022 года ўдзельнічала ў Дні Польскай музыкі.
14 красавіка 2023 года выйшаў яе дэбютны альбом пад назвай WOLSKA.
Яшчэ да выхаду альбома яна выпусціла некалькі сінглаў, якія атрымалі станоўчыя водгукі, разам з Пятром Левандоўскім запісала хіт пад назвай «Dziewczyna z sąsiedztwa», які дасягнуў 13-га месца ў польскім агульнанацыянальным чарце Airplay.
Ацэнкі
Песні Вольскай называюць глытком свежасці не толькі дзякуючы музычным творам, але і зместу і пасылу. Напрыклад, песня «Тэлефон» распавядае пра ўплыў тэхналогій на чалавецтва і іх пагрозы. Нягледзячы на тое, што сінгл пачынаецца з тонкіх, бадзёрых гукаў, тэкст песні, безумоўна, выклікае роздум. Варты ўвагі і голас Вольскай. Ён меладычны і лёгкі для праслухоўвання, таму мае шанец прабіцца ў мэйнстрым.
Дыскаграфія
Альбомы Год Арыгінальная назва Па-беларуску 2023 Psychofanka Псіхафанка
Сінглы Год Арыгінальная назва Па-беларуску 2021 Telefon Тэлефон 2021 Kaput! Капут! 2021 Mięta Мята 2021 Hulajnoga Самакат 2021 Niewidomy świat Сляпы свет 2022 Dobranocka Дабранач 2022 Dziewczyna z sąsiedztwa Суседская дзяўчына 2022 Metropolis Мегаполіс 2022 (Smutna) Dziewczyna z sąsiedztwa (Сумна) Суседская дзяўчына 2023 Zwiastun Трэйлер 2024 Mewy na Bemowie Чайкі ў Бемова 2024 Bulwary Бульвары 2024 Najliepszy miesiąc w roku Самы лепшы месяц у годзе 2024 Tak czy siak У любым выпадку 2025 Arkadia Аркадыя 2025 Pierwszy mit Першы міф
Зноскі
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Польшчы Катэгорыя:Музыканты Польшчы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя