Аляксандр Юхан Яльмар Скарсгард (, нар. ) — шведскі акцёр. Лаўрэат прэмій «Залаты глобус» і «Эмі».

Найбольшую вядомасць яму прынеслі ролі ў фільмах «Саламяныя сабакі» (2011), «Меланхолія» (2011), «Развод у вялікім горадзе» (2012), «Сувязі няма» (2012), «Групоўка „Усход“» (2013), «Дзённік дзяўчынкі-падлетка» (2015), «Тарзан. Легенда» (2016), «Вайна супраць усіх» (2016), а таксама серыялах «Пакаленне забойцаў» (2008), «Сапраўдная кроў» (2008—2014) і «Вялікая маленькая хлусня» (2017—2019).