Яўген Іванавіч Чарвянюк (; 21 красавіка 1924, г.п. Брусыліў Жытомірскай вобл., Украіна — 12 лютага 1982) — украінскі спявак (бас), педагог. Народны артыст СССР (1967).
Біяграфія Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1950). У 1952—77 саліст Харкаўскага тэатра оперы і балета. Адначасова з 1960 выкладаў у Харкаўскім музычна-драматычным інстытуце (з 1974 прафесар).
Валодаў сакавітым, выразным голасам цёплага тэмбру. Першы выканаўца партый Арбеніна («Маскарад» А. Артамонава), Верніка («Букавінцы» М. Карміннага) і інш. Сярод іншых партый: Тарас Бульба, Выбарны («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М. Лысенкі), Карась («Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага), Крывяное («Багдан Хмяльніцкі» (К. Данькевіча), Сусанін («Іван Сусанін» М. Глінкі), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Філін II («Дон Карлас» Дж. Вердзі) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Украіны