Кіхну () — востраў у Балтыйскім моры. Належыць Эстоніі. Плошча — 16,38 км². Насельніцтва (2010 г.) — 489 чал.

Кіхну — самы вялікі востраў у акваторыі Рыжскага заліва і сёмы па велічыні востраў у Эстоніі. З'яўляецца часткай павета Пярну з цэнтрам у горадзе Пярну. Месціцца за 12 км ад мацерыковага ўзбярэжжа. Востраў нізінны, складзены асадкавымі пародамі.

Насельнікі Кіхну жывуць у 4 вёсках. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў вёсцы Сяэрэ. Аб'екты інфраструктуры вострава — школа, касцёл, пошта, музей, порт, маяк, метэастанцыя. Працуе рыбалоўнае прадпрыемства.

Славутасці Кіхну — праваслаўная царква (помнік архітэктуры), мемарыяльны камень у вёсцы Роатсікюла.

Клімат На востраве клімат пераходны ад марскога да ўмерана-кантынентальнага.

Сярэднегадавая тэмпература паветра — 6,5 °C Сярэдняя хуткасць ветру — 6,0 м/с Адносная вільготнасць паветра — 83 %

Спасылкі Афіцыйная старонка вострава Кіхну ў Эстоніі

Катэгорыя:Астравы Эстоніі Катэгорыя:Астравы Балтыйскага мора Катэгорыя:Пярнумаа