Павел Генадзевіч Космач (нар. , г. Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. Сын гісторыкаў Генадзя (1953—2016) і Алены Космачаў.

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя (айчынная і сусветная)», у 2009 годзе аспірантуру.

Працуе на кафедры гісторыі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дацэнт.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя; рэлігійны фактар у гісторыі заснавання ЗША; гісторыя фізіка-матэматычных навук на Беларусі (да 1914 г.); філасофія і тэорыя гісторыі.

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі