Яўген Мікалаевіч Сямёнаў (; нар. ) — беларускі мастак (станковы жывапіс).
Біяграфія Нарадзіўся ў Ленінградзе. У 1965 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастаком на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1969 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1995—2001 гадах жыў у Канадзе.
Творчасць Працуе пераважна ў жанрах пейзажа і партрэта. Творам Яўгена Мікалаевіча Сямёнава ўласцівы глыбіня перспектывы кампазіцыі, адзінства каларыту, лірычнасць і маляўнічасць колеравага ладу. Сярод яго твораў: «Камсамольцы 1930-х гадоў» (1970), «Салдаты» (1975), «Даяркі» (1975), «Зялёны Луг-5», «Ветэран міліцыі М. Ф. Мананка», «Дарога на Маладзечна» (1978), «Зерняток» (1979), «Я. Кучыц» (1981), «У. Лабанок сярод баявых сяброў» (1986), «Пейзаж» (1998—1999), партрэты акадэмікаў Г. В. Багамолава, І. А. Булыгіна (2001) і інш. Выканаў дыярамы для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ў Мінску і Мазырскага краязнаўчага музея.
Зноскі
Літаратура
Беларускі саюз мастакоў 1938—1998 = Belarussian union of artists 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік / [аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [та інш.]. — Мінск : Кавалер паблишерс, 1998. — С. 529. — 663 с. : іл., портр.; 30 см; ISBN 985-6427-09-6.
Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя