Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка (нар. , Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Цэнтравы. Майстар спорту СССР.
Біяграфія Выхаванец гомельскага баскетбола. Першы трэнер — Леанід Мікалаевіч МакарэвічУШЕЛ ИЗ ЖИЗНИ ЗАСЛУЖЕННЫЙ ТРЕНЕР БЕЛАРУСИ ЛЕОНИД НИКОЛАЕВИЧ МАКАРЕВИЧ. Навучаўся ў спортынтэрнаце ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (1978).
У 1970—1980-х гадах быў адным з вядучых гульцоў мінскага РТІ. Таксама выступаў за беларускія клубы «Сож» (Гомель), ЭНКА (Мінская вобласць), «Аўтазаводзец» (Мінск), балгарскі «Лудагорац» (Разград).
У складзе юніёрскай зборнай СССР (U-18) выступаў на чэмпіянаце Еўропы-1974 (5-е месца). У складзе студэнцкай зборнай СССР стаў сярэбраным прызёрам Універсіяды-1977.
Пасля заканчэння БДУФК трапіў пры размеркаванні ў БНТУ, дзе працаваў, з невялікім перапынкам, больш 40 гадоў, быў старшым выкладчыкам кафедры «Спорт» спыртыўна-тэхнічнага факультэта, тренерам студэнцкай каманды па баскетболе. У 2000-х гадах быў другім трэнерам клуба «Мінск-БНТУ», які выступаў у чэмпіянаце Беларусі. У сезоне 1998/99 быў галоўным трэнерам клуба РТІ-АЗАА-2 (Асіповічы).
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995. Сярэбраны прызёр Сусветнай Універсіяды (1): 1977.
Літаратура Бондарь А.И. Летопись белорусского баскетбола. — Мн.: ОО «Белорусская федерация баскетбола», 2005. — С. 28, 37, 108. — 127 с.
Спасылкі Профіль на сайце БНТУ Университет в лицах: Кравченко Владимир Николаевич Сегодня, 17 мая, свой день рождения празднует мастер спорта СССР, серебряный призер Летней Универсиады-1977 (Болгария) в составе сборной СССР Владимир Николаевич Кравченко
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі РТІ Катэгорыя:Ігракі «Сожа» Гомель Катэгорыя:Ігракі ЭНКА (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Аўтазаводца» Мінск (баскетбол) Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры БНТУ (баскетбол) Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК