Георгій Мінавіч Сямёнаў ( — ) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Працаваў у Слуцкім гарадскім савеце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце, трапіў у акружэнне, пасля вярнуўся у Мінск. У жніўні 1941 года прымаў удзел стварэнні падпольнай групы з былых работнікаў канторы «Белнафтазбыт». У лістападзе—снежні на кватэры Г. Сямёнава адбылася нарада падпольных арганізацый Мінска і былі створаны падпольныя групы КП(б)Б. Г. М. Сямёнаў стаў членам і загадчыкам ваеннага аддзела Мінскага гарадскога падпольнага камітэта. Стварыў падпольную камсамольскую арганізацыю вуліц Розы Люксембург і Карла Лібкнехта. У сакавіку 1942 года Г. М. Сямёнаў быў арыштаваны акупантамі і пасля катавання павешаны.

Пасмяротна ўзанагароджаны ордэнам Айчсыннай вайны I ступеніГеоргий Минович Семёнов // Vulica.by. У Мінску у гонар Г. М. Сямёнава ў 1964 годзе была названа адна з вуліц у Ленінскім раёне. У 1966 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў Г. М. Сямёнаў.

Зноскі

Літаратура

Семёнов Георгий Минович // Минск: энциклопедический справочник / Ред кол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др .]. — 2-е изд., доп., перераб — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 364—365. — 467 с., 1,62 л. илл. — 70 000 экз.

Спасылкі Сямёнаў Георгій Мінавіч (1908—1942) // Фактаграфічная база даных «І імёнамі названы вуліцы Мінска» Прогулка по Козыреву Георгий Минович Семёнов // Vulica.by

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Антыфашысцкі супраціў у СССР