Георгій Віталевіч Сямёнаў (;  — ) — рускі савецкі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся у школе, разам з якой у 1941 годзе быў эвакуіраваны ў Разанскую, затым у Пермскую вобласцьСемёнов Георгий Витальевич // ХРОНОС. Пасля вяртання ў Маскву скончыў 7 класаў і паступіў на вучобу ў Мастацка-прамысловае вучылішча. Вучылішча скончыў у 1949 годзе, працаваў у Іркуцкай вобласці, на будаўніцтве горада Ангарска, затым у Маскве. У 1955 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага, які скончыў у 1960 годзе. Жыў у Маскве.

Памёр Г. В. Сямёнаў 30 красавіка 1992 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх мгілках.

Творчасць і грамадская дзейнасць Першыя апавяданні Г. В. Сямёнава, аб’яднаныя ў цыкл «На Волзе», былі надрукаваны у часопісе «Знамя» ў 1961 годзе. Сярод твораў пісьменніка апавяданні, аповесці, раманы.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года (у 1980—1981 гадах уваходзіў у склад праўлення). У 1979—1989 гадах быў членам роэдакцыйнай калегіі часопіса «Наш современник».

Асобныя творы Г. В. Сямёнава пераклалі на беларускую мову А. Жук, А. Звонак, Т. Мартыненка.

Зноскі

Літаратура

Семёнов Георгий Витальевич // Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 / В. Казак; [пер. с нем.]. — М. : РИК «Культура», 1996. — С. 372. — XVIII, 491, с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8.

Спасылкі Семёнов Георгий Витальевич // ХРОНОС Молчанова С. В. Звёздная болезнь как «формула жизни» // Вестник Литературного института имени А. М. Горького

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя