Боска Нтаганда (; нар. 5 лістапада 1973) — кангалезска-руандыйскі баявік, асуджаны Міжнародным крымінальным судом як ваенны злачынецHuman Rights Watch (29 April 2008). DR Congo: Suspected War Criminal Wanted. Retrieved on 13 May 2008.Nkunda Faces ICC Dilemma . Institute for War and Peace Reporting, 1 May 2008. Retrieved on 9 October 2011..

Біяграфія Нарадзіўся ў Кінігі (Руанда).

Ва ўзросце 17 гадоў далучыўся да паўстанцкай групоўкі «Руандыйскі патрыятычны фронт». Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Руандзе. У нейкі момант атрымаў грамадзянства ДР Конга і ваяваў у складзе фракцыі «Саюз кангалезскіх патрыётаў», стаўшы адказным за ваенныя аперацыі. У студзені 2005 года Нтагандзе прапанавалі стаць генералам Узброеных Сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў рамках мірнага працэсу, але ён адмовіўся.

У 2006 годзе аднавіў паўстанцкую дзейнасць і далучыўся да баевікоў групоўкі «Нацыянальны кангрэс народнай абароны»Bavier, Joe (9 May 2008). Congo rebels demand proof of ICC suspect's guilt. Reuters. Retrieved on 13 May 2008.. Таксама, як і раней, адказваў за ваенны складоўнік. Потым працягнуў дзейнасць у «Руху 23 сакавіка». Тым часам Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт паўстанцаWarrant of Arrest against Bosco Ntaganda unsealed press release International Criminal Court, 29 April 2008. Retrieved on 9 October 2011.

У сакавіку 2013 года Нтаганда здаўся пасольству ЗША ў Руандзе, дзе запатрабаваў перадачы ў Міжнародны крымінальны суд. Як мяркуецца, яго прымусілі альбо руандыйскія ўлады, альбо паплечнікі з-за ўнутраных канфліктаў у «Руху 23 сакавіка». У верасні 2015 года пачаўся судовы працэс. Яму прад’явілі 18 пунктаў абвінавачвання, уключаючы згвалтаванне, забойства, вярбоўку дзяцей-салдат і сексуальнае рабства. Нтаганда не прызнаў віну.

7 лістапада 2019 года былы баявік прысуджаны да 30 гадоў турэмнага зняволення.

Крыніцы

Спасылкі Case The Prosecutor v Bosco Ntaganda — ICC records relating to the Ntaganda case

Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Правадыры паўстанняў