Данііл Ігаравіч Каско (нар. , , Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь СОСТАВ национальной и сборных команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2024 год. Национальная команда (основной состав). Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец ДзЮСШ №1 г. Ліда. Першы трэнер — Ігар Вадзімавіч Каско (бацька Данііла). Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Мікалая Аляксандравіча Аляксеева.
З 2021 года — у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую каманду (2021/22), з лютага 2022 года — у асноўнай камандзе.
У сезоне 2022/23 прыняў удзел у 22-х гульнях Адзінай Лігі ВТБ за «Мінск». Сярэдні час на пляцоўцы — 19,7 хвілін, сярэдняя статыстыка: 3,9 ачка, 1,9 падбору, 1,4 перадачы. У 7-мі гульнях плэй-оф чэмпіянату Беларусі паказаў сярэднюю статыстыку ў 8,0 ачка, 3,6 падбору, 1,6 перадачы, праводзячы ў сярэднім 22,1 хвіліны на пляцоўцы. Быў прызнаны БФБ лепшым маладым гульцом па выніку Кубка Беларусі-2022«МИНСК» – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVI КУБКА БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ і чэмпіянату Беларусі сезонаў 2022/23БК «МИНСК» В 15-Й РАЗ СТАНОВИТСЯ ЧЕМПИОНОМ БЕЛАРУСИ і 2023/24«МИНСК» В 16-Й РАЗ ЗАВОЕВЫВАЕТ ЗВАНИЕ ЧЕМПИОНА БЕЛАРУСИ!.
У чэрвені 2024 года падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматыў-Кубань»Добро пожаловать, Даниил!, выступаў за фарм-каманду краснадарскага клуба. У снежні 2024 года дэбютаваў за асноўную каманду. У снежні 2025 года перайшоў у саратаўскі «Аўтадор» на ўмовах арэндыБЕЛОРУССКИЙ ФОРВАРД ДАНИИЛ КОСКО БУДЕТ ВЫСТУПАТЬ ЗА САРАТОВСКИЙ "АВТОДОР" НА ПРАВАХ АРЕНДЫ. У красавіку 2026 года вярнуўся ў «Лакаматыў-Кубань», заваяваў з ім бронзавы медаль Адзінай лігі ВТБ сезона 2025/26ДАНИИЛ КОСКО — БРОНЗОВЫЙ ПРИЗЕР ЕДИНОЙ ЛИГИ ВТБ. У ліпені 2026 года зноў перайшоў у «Аўтадор»Форвард Коско подписал однолетний контракт с «Автодором»ДАНИИЛ КОСКО ПОКИНУЛ «ЛОКОМОТИВ-КУБАНЬ» И БУДЕТ ИГРАТЬ ПОД НАЧАЛОМ РОСТИСЛАВА ВЕРГУНА В «АВТОДОРЕ».
Выступаў у складах нацыянальных зборных Беларусі U-16 і U-20. З 2023 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі. У складзе моладзевай зборнай (U-20) заваяваў сярэбраны медаль Еўрапейскага Кубка Выкліку-2021МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА!, у складзе юніёрскай зборнай (U-18) па баскетболе 3х3 — бронзавы медаль Кубка свету-2021МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ - БРОНЗОВЫЙ ПРИЗЁР КУБКА МИРА 3Х3 U-18!. У складзе моладзевай зборнай (U-20) па баскетболе 3х3 стаў чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у МінскуСБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ И РОССИИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3 – ЧЕМПИОНЫ II ИГР СТРАН СНГ.
Кар’ера 2018—2021 — РДВАР (Мінск) 2021—2022 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда) 2022 — Цмокі-Мінск 2022—2024 — Мінск 2024—2025 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія) 2024—2025 — Лакаматыў-Кубань (Краснадар, Расія) 2025—2026 — Аўтадор (Саратаў, Расія) 2026 — Лакаматыў-Кубань (Краснадар, Расія) з 2026 — Аўтадор (Саратаў, Расія)
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2021/2022, 2022/2023, 2023/2024. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2025/2026. Бронзавы прызёр Адзінай лігі ВТБ (1): 2025/2026. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2022.
Спасылкі Даниил Коско продолжает карьеру в «МИНСКЕ»! Даниил Коско
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Ігракі «СШАР-Лакаматыў-Кубань» Катэгорыя:Ігракі «Лакаматыва Кубань» Катэгорыя:Ігракі «Аўтадора» Саратаў