міні|Нацгвардзейцы на граніцы. Удалечыні верталёт памежнага патруля завіс над некалькімі нелегаламі, якія спрабавалі перабрацца праз Рыа-Грандэ. 24 мая 2023. Аперацыя «Адзінокая зорка» () — сумесная аперацыя Тэхаскага дэпартамента грамадскай бяспекі і Тэхаскага ваеннага дэпартамента ўздоўж мяжы паміж Тэхасам і Мексікай. Кампанія заклікана супрацьстаяць росту нелегальнай іміграцыі, незаконнаму гандлю наркотыкамі і кантрабандзе людзей. Для яе правядзення задзейнічана прыкладна 10 000 байцоў Нацыянальнай гвардыі.

Узмацненне аховы мяжы пачаў яшчэ былы губернатар Рык Пэры, які разгарнуў аперацыю «Linebacker». Яго кампанія была абмежаваная з-за выключных паўнамоцтваў федэральных іміграцыйных агентаў. Асноўнай перашкодай была забарона тэхаскім сілавікам дэпартаваць мігрантаў. З 2020 па 2021 год, пры новым губернатары, зафіксавана павелічэнне колькасці нелегалаў на 278%, што звязвалася з іміграцыйнай палітыкай адміністрацыі Джо Байдэна. Кіраўніцтва штата прышло да высновы, што трэба пашырыць паўнамоцтвы сваіх сілавых структур, у прыватнасці даць магчымасць арыштоўваць мігрантаў за незаконнае перасячэнне граніцы і кантрабанду людзей.

6 сакавіка 2021 года была афіцыйна пачата аперацыя «Адзінкавая зорка». 16 чэрвеня губернатар Грэг Эбат абвясціў аб пачатку будавання памежнай сцяны. У лістападзе 2022 года да аховы граніцы прыцягнуты БТРы. 8 мая 2023 года для больш эфектыўнай барацьбы з нелегаламі ўтвораны тэхаскія пагранічныя сілы, якія дзейнічалі паралельна з федэральнымі пагранічнікамі. 18 снежня губернатар падпісаў указ аб прызнанні незаконнай міграцыі дзяржаўным злачынствам.

Па даных офіса губернатара штата, на 2024 год у рамках аперацыі затрымана 496 700 мігрантаў. Акрамя таго, тэхаскія ўлады пачалі вывазіць замежнікаў у іншыя рэгіёны краіны: з красавіка 2022 года ў Вашынгтон было накіравана звыш 12,5 тыс. мігрантаў, у Нью-Ёрк – больш за 37,5 тыс., у Чыкага – 31,2 тыс. Таксама 16 тысяч перавезлі ў Дэнвер, 3,4 тыс. – у Філадэльфію, 1,5 тыс. – у Лос-АнджэлесУлады Тэхаса вывезлі ў іншыя штаты ЗША больш за 102 тыс незаконных мігрантаў. Дзеянні адміністрацыі Эбата выклікалі крытыку з боку федэральнага ўрада, дзяржаўных чыноўнікаў і праваабаронцаў з-за дрэннага абыходжання тэхаскіх сілавікоў з бежанцамі.

У студзені 2024 года ініцыятывы штата выклікалі канфлікт з федэральным урадам.

Крыніцы

Катэгорыя:Канстытуцыйнае права Катэгорыя:Гісторыя Тэхаса Катэгорыя:Палітычныя рознагалоссі ў ЗША Катэгорыя:Міграцыйнае права