Васіль Іванавіч Сяме́ўскі () — рускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч, доктар рускай гісторыі (1889), прафесар (1882). Брат М. І. Сямеўскага.
Біяграфія Нарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям’і. У 1859—1863 гадах вучыўся ў Другім кадэцкім коропусе. Скончыў з залатым медалём Першую Санкт-Пецярбургскую гімназію ў 1866 годзе і на працяу двух гадоў вучыўся ў Медыка-хірургічнай акадэміі. Перайшоў на вучобу на гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў у 1872 годзе. У 1872—1866 гадах прыват-дацэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і прафесар Аляксандраўскага ліцэя. Чытаў лекцыі на Бястужаўскіх курсах. У 1889 годзе абараніў у Маскоўскім універсітэце дысертацыю на ступень доктара рускай гісторыі «Крестьянский вопрос. в XVIII и первой половине XIX в.», якая была адзначана Увараўскай прэміяй Акадэміі навук і залатым медалём Вольнага эканамічнага таварыства. У 1891 годзе па запрашэнню А. М. Сібіракова В. І. Сямеўскі здзейсніў паездку ў Сібір. У 1894—1896 гадах быў таварышам старшыні Гістарычнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце, а з 1895 года сакратаром аддзела для садзейнічання самаадукацыі ў Камітэце педагагічнага музея ваенна-навучальных устаноў.
Пасля расстрэлу дэманстрацыі рабочых 9 студзеня 1905 года В. І. Сямеўскі ўвайшоў у склад дэпутацыі літаратараў і вучоных да членаў урада. Быў арыштаваны. З 1905 года член Камітэта дапамогі вызваленым вязням Шлісельбургскай крэпасці, член Камітэта па аказанню дапамогі палітычным ссыльным. Член Саюз вызвалення, дэлегат яго 2-га з’езда. У 1906 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Народна-сацыялістычнай партыі, член яе арганізацыйнага камітэта, адзін з аўтараў праграмы, член Цэнтральнага камітэта. У 1913—1916 гадах адзін са стваральнікаў і рэдактараў гісторыка-літаратурнаа часопіса «Голас мінулага».
Навуковая дзейнасць В. І. Сямеўскі займаўся даследаваннем гісторыі сялянства XVII—XIX стагоддзяў і рабочага класа ў Расіі, руху дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Звязваў урадавую праграму вызвалення рускага сялянства з поглядамі інтэлігенцыі, робячы выснову аб тым, што першая вырасла з другой. Працы грунтаваліся на дэмакратычных пазіцыях, выкарыстоўваўся шырокі фактычны матэрыял. Быў праціўнікам сталыпінскай аграрнай рэформы, якая руйнуе суполку, у якой бачыў дэмакратычны пачатак, устойлівасць як інстытута, які засцерагаў вёску ад «язвы пралетарыяцтва». Ідэалізаваў сялянскую абшчыну, спецыфічна асэнсоўваў прычыны скасавання прыгоннага права.
Працы В. І. Сямеўскага друкаваліся ў перыядычных выданнях «Отечественные записки», «Русское богатство», «Русская старина», «Русская мысль», «Вестник Европы» і інш.
Зноскі
Літаратура
Балуев, Б. П. Искренний и правдивый друг народа: Василий Иванович Семевский / Б. П. Балуев // Историки России. XVIII — начало XX века. — М.: Науч.-изд. центр «Скрипторий», 1996. — С. 446—485. — 685, с. — 2000 экз. — ISBN 5-7471-003-3.
Спасылкі
Фонд 489. Семевский Василий Иванович // Архивы РАН Гаврилов С. В. Научное наследие В. И. Семевского в советской историографии // Новый исторический вестник, 2008. Семевский Василий Иванович // Биографика СПбГУ. Санкт-Петербургский государственный университет
Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Журналісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона Катэгорыя:Лаўрэаты Увараўскай прэміі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Аляксандраўскі ліцэй Катэгорыя:Члены Таварыства аматараў расійскай славеснасці