Нектрыя кінаварна-чырвоная (Nectria cinnabarina) — від грыбоў-аскаміцэтаў, які адносіцца да роду сямейства . Раней гэта назва выкарыстоўвалася толькі ў адносінах да тэлеаморфнай стадыі грыба, а анаморфа называлася .

Шырока распаўсюджаны від драўняных сапратрофаў, які ўтварае на галінах дрэў і кустоў групы невялікіх ружаватых ці жоўта-аранжавых спорадохіяў на ножцы — пладовых цел бясполага споранашэння, а таксама шматлікія дробныя чырвона-карычневыя перытэцыі — пладовыя целы палавога споранашэння.

Апісанне

Стромы ўтвараюцца на галінах лісцяных дрэў, прарываючыся праз кару, да 2 мм таўшчынёй і да 5 мм у дыяметры, жаўтлявыя да бялёсых. Пладовыя целы тэлеаморфы — перытэцыі — павярхоўныя на строме, адзінкавыя або ў групах, якія налічваюць да 25 пладовых тэл, чырвоныя да чырвона-карычневых, з больш цёмнай верхавінай, 275—400 мкм вышынёй і 250—370 мкм у папярочніку, дробнабародаўкавыя, часам гладкія. Сценкі перытэцыевыя 40-60 мкм таўшчынёй. Аскі унітунікатныя, цыліндрычныя да вузкабулавападобных, 85-96 × 8-9, 5 мкм, васьміспоравыя. Споры размешчаны ў два шэрагі ў верхняй частцы аска і ў адзін шэраг у ніжняй яго частцы, эліпсаідальныя да верацянопадобных, часцей за ўсё з адной септай, 14-17,5 × 4-5,5 мкм, гладкасценныя.

Анаморфа ўтварае спарадохіі на строме. Спарадохіі з ножкай, адзінкавыя або ў групах па 2-6, да 1,6 мм вышынёй, да 2,5 мм у папярочніку, белыя, жаўтлявыя, аранжавыя, часам чырвоныя. Ножкі спарадохіяў белыя да чырванаватых, да 0,6 мм таўшчынёй. Канідыяносцы з адзінкавымі інтэркалярнымі фіялідамі да 3-9 × 1,5-2 мкм, верхавінныя клеткі часам стэрыльныя. Канідыі неафарбаваныя, аднаклетачныя, вузкаэліпсоідныя да цыліндрычных, 5,2—7 × 1,9-2,7 мкм, гладкасценныя.

У культуры анаморфы развіваюцца пры тэмпературах да 30 °C, оптымум — 25 °C. На 7-я суткі на бульбяна-дэкстрозным агары (PDA) калоніі 6-8,5 см у дыяметры, белыя або жаўтлявыя, некалькі хвалістыя, з даволі развітым паветраным міцэліем. Рэверс калоній белы да жаўтлявага, калоніі валодаюць слабым фруктовым пахам. Пасля двух тыдняў культывавання пачынаюць утварацца спарадохіі.

Экалогія і значэнне Шырока распаўсюджаны від у Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца на галінах лісцяных дрэвавых і хмызняковых парод — клёна, вяза, конскага каштана, дрэвагубцы, гледычыі, рабіны, асіны, спірэі, ліпы і іншых.

Таксаномія , 2: 388 (1849). — , 2: 9 (1791) :, Syst. Mycol. 3: 464 (1832).

Сінонімы

Літаратура

Низшие растения, грибы и мохообразные Дальнего Востока России. / Л. Н. Васильева. — СПб.: Наука, 1998. — Т. 4. Пиреномицеты и локулоаскомицеты. — С. 164—167. — 419 с. — ISBN 5-02-026054-1.

Катэгорыя:Неядомыя грыбы Катэгорыя:Гіпакрэяльныя