Latrodectus geometricus — від павукоў сямейства .

Арэал Сустракаецца ад паўночных Злучаных Штатаў да Тэхаса з вялікай перавагай на паўднёвым захадзе (у наступных рэгіёнах: Фларыда, Алабама, паўднёвы рэгіён, Невада, Луізіяна, Місісіпі, Джорджыя, Паўднёвая Караліна, Тэнэсі, Арызона, Нью-Джэрсі і Тэхас). Цяпер сустракаецца таксама на далёкім захадзе і ў Каліфорніі. Шырока распаўсюджаны на Блізкім Усходзе, у прыватнасці на тэрыторыі Ізраіля.

Latrodectus geometricus мае афарбоўку ярчэйшую за ; яна вар’іруецца ад жаўтлява-карычневай да цёмна-карычневай, таксама могуць сустракацца асобіны з цемнавата-шэрай або чорнай афарбоўкай. Прадстаўнікі віду маюць пазнаку ў выглядзе пясочнага гадзінніка на ніжнім баку брушка, у адрозненне ад падобных малюнкаў у некаторых іншых відаў роду ў Latrodectus geometricus яна ярка аранжавая або жоўтая. Як і ўсе прадстаўнікі роду гэты від мае медыцынскі значны нейратаксічны яд, тым не менш эфектнасць яду мінімальная для чалавека і від валодае рэпутацыяй найменш ядавітага з усіх відаў роду.

З-за адносна невялікіх для роду памераў від можна таксама прыняць за бясшкодную , тым не менш маецца адметная характарыстыка: «пясочны гадзіннік» на брушку. Апазнаць лягчэй за ўсё пры дапамозе лупы.

Таксама адметнай рысай віду з’яўляюцца мяшкі з яйцамі характэрнай формы (падобная форма ёсць толькі ў аднаго віду, акрамя Latrodectus geometricus — у ) — у выглядзе шарыкаў з шыпамі.

Спасылкі

Brown Widow Fact Sheet and Photos from San Diego Sexual Cannibalism in the Brown Widow Spider (Latrodectus geometricus Center for Invasive Species Research info on the Brown Widow Spider

Катэгорыя:Павукападобныя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1841 годзе Катэгорыя:Павукі-цянётнікі