Юзаф Будзіла або Восіп Будзіла (, ) — военачальнік ВКЛ і Рэчы Паспалітай, ротмістр, мемуарыст XVII ст.
Біяграфія Быў мазырскім харунжым, каралеўскім палкоўнікам і іншае. 3 1607 года быў у лагеры Лжэдзмітрыя II. У вайну Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў удзельнічаў у баях за Маскву 1611—1612 гадоў, адзін з галоўных начальнікаў польска-вялікалітоўскага гарнізона ў горадзе. Пасля здачы Масквы ваяводзе апалчэння князю Дзмітрыю Пажарскаму сасланы ў Ніжні Ноўгарад, у 1612—1619 гадах у турме.
Творчасць Яго дзённік «Гісторыя Дзмітрыя фальшывага» — важная дакументальная крыніца для вывучэння т.зв. смутнага часу. Як літаратурны помнік вылучаецца вобразнасцю мовы, дынамізмам у апісанні гістарычных падзей, яркімі аўтарскімі ацэнкамі, багаццем інфармацыйнага матэрыялу.
Творы Дневник событий, относящихся к Смутному времени (1603—1613 гг.), известный под именем истории ложного Дмитрия // Русская историческая библиотека. Санкт-Петербург, 1872. Т.1. Памятники, относящиеся к Смутному времени.
Літаратура
Катэгорыя:Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Каралеўскія палкоўнікі Катэгорыя:Харунжыя мазырскія Катэгорыя:Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1609—1618 гадоў