«Стары Новы год» (, правільная назва «Напярэдадні Новага года») — амерыканская рамантычная камедыя рэжысёра Гары Маршала. Сусветная прэм’ера адбылася 9 снежня 2011 года.
Сюжэт Розныя людзі з рознымі праблемамі перасякаюцца ў апошні дзень года ў Нью-Ёрку, спрабуючы, як прынята, вырашыць усе гэтыя праблемы да поўначы, каб не перанесці іх у новы год.
У ролях
Хэлі Беры — медсястра Эмі Джэсіка Біл — Тэс Бірн Сэт Майерс — Грыфін Бірн Сара Полсан — Грэйс Шваб Тыль Швайгер — Джэймс Шваб Кэтрын Хейгл — Лора Сара Джэсіка Паркер — Кім Дойл Мішэль Пфайфер — Інгрыд Уізерс Хілары Суонк — Клэр Морган Эбігейл Брэслін — Хэйлі Дойл Карла Гуджына — доктар Морысэт Чэры Джонс — місіс Роўз Ахерн Кэтрын Макнамара — Лілі Боўман Ліа Мішэль — Эліза Аліса Мілана — медсястра Міндзі Зак Эфран — Пол Дойл, кур'ер Джон Бон Джові — Дэніэл Дженсен Ludacris — Брэндан, паліцэйскі Мэцью Бродэрык — містэр Булертан, бос Клэр Морган Роберт Дэ Ніра — Стэн Харыс Джош Дзюамель — Сэм Ахерн малодшы Гектар Элізонда — Лестэр Камінскі Джэйк Т. Осцін — Сэт Андэрсан Джэймс Белушы — ліфцёр Майкл Рубенс Блумберг — мэр Нью—Ёрка, камео Кэры Элвес — лекар Эштан Кутчэр — Рэндзі Джон Літгау — Джонатан Кокс Расэл Пітэрс — Суніл Раян Сікрэст — вядучы тэлешоў, камео Пэні Маршал - камео Сафія Вергара - Ава
Крытыка Фільм атрымаў адмоўныя водгукі крытыкаў. На Rotten Tomatoes ён мае рэйтынг 7% на падставе 142 аглядаў крытыкаў і 45% рэйтынг ад больш чым 50 000 гледачоў. Фільм атрымаў пяць намінацый на кінапрэмію «Залатая маліна». Нягледзячы на ўсё гэта, ён быў умерана паспяховым у пракаце, сабраўшы 142 мільёны долараў.
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы кампаніі Warner Bros. Катэгорыя:Фільмы пра Нью-Ёрк Катэгорыя:Навагоднія фільмы Катэгорыя:Фільмы ЗША 2011 года Катэгорыя:Фільмы кампаніі New Line Cinema