Джон Мак-Карці ( — ) — амерыканскі кагнітыўны навуковец і інфарматык, адзін з заснавальнікаў дысцыпліны штучнага інтэлекту і ўласна тэрміну «штучны інтэлект». Мак-Карці з’яўляецца стваральнікам сямейства моў праграмавання Lisp, удзельнічаў у стварэнні мовы ALGOL, вынайшаў зборку смецця () і папулярызаваў падзел вылічальнага часу ().

Мак-Карці атрымаў мноства ўзнагарод, сярод іх прэмія Цьюрынга ў 1971 годзе за ўклад у галіне штучнага інтэлекту, Нацыянальны навуковы медаль ЗША і прэмія Кіёта.

Катэгорыя:Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Цьюрынга Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута Катэгорыя:Даследчыкі штучнага інтэлекту Катэгорыя:Постаці амерыканскай інфарматыкі Катэгорыя:Памерлі ў 2011 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1927 годзе