Гарадоцкая кераміка — ганчарныя вырабы з Гарадка Віцебскай вобласці. Промысел вядомы здаўна, найбольшага развіцця дасягнуў у канцы XIX — першай палове XX ст. Выраблялі чырванагліняны гартаваны, тэракотавы і глазураваны посуд гаспадарчага прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, вазоны, міскі, традыцыйныя амфарападобныя пасудзіны з дзвюма ручкамі — карчагі) простых выразных форм. Промысел існаваў да 1980-х гадоў. У 2010-я гады адроджаны майстрамі гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.
Літаратура
Катэгорыя:Гарадок Катэгорыя:Культура Гарадоцкага раёна