Хогі Кармайкл (, , Блумінгтан — , ) — амерыканскі кампазітар-песеннік, дырыжор і кінаакцёр. Найбольш вядомы як аўтар песень «Stardust» (вершы М. Пэрыша), «Georgia on My Mind» (вершы С. Гарэла) і «The Nearness of You» (вершы Н. Уошынгтана), якія сталі папулярнымі джазавымі стандартамі.
Амерыканскі кампазітар і аўтар песень Алек Уайлдэр напісаў пра Кармайкла ў кнізе American Popular Song: The Great Innovators, 1900—1950, што ён быў «адным з найбольш таленавітых, вынаходлівых, спрактыкаваных і джазава арыентаваных» з усіх сотняў кампазітараў, якія пісалі папулярныя песні ў першай палове XX стагоддзі.
Крыніцы
Катэгорыя:Джазмены ЗША Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Дырыжоры ЗША Катэгорыя:Кінаакцёры ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар»