Уільям Друры (; 8 сакавіка 1550—1590) — англійскі землеўладальнік і палітычны дзеяч.
Біяграфія Уільям Друры быў старэйшым сынам у сям’і эсквайра Роберта Друры і яго жонкі Одры Рыч, дачкі сэра . Атрымаў адукацыю ў школе Гротан і каледжы Гонвіль-энд-Кіз, які ўваходзіць у Кембрыджскі ўніверсітэт. Па заканчэнні каледжа паступіў у Лінкальнс-Ін, але пра яго заканчэнне гісторыя звестак не захавала.
Пасля смерці бацькі, а затым і дзеда Уільям атрымаў у спадчыну шырокія зямельныя ўладанні, дзякуючы якім у яго былі высокія даходы, што ў 1578 годзе дазволіла зладзіць у сваім маёнтку прыём каралевы Лізаветы I, уладкаваўшы для яе «дарагі і вытанчаны абед». За год да гэтага, у 1577 годзе ён атрымаў пасаду міравога суддзі ў Сафалку.
З 1582 па 1583 год Уільям займаў пасаду . У наступныя гады ён стаў членам Палаты шахматнай дошкі, дзяржаўнага органа па кіраванні фінансавай дзейнасці дзяржавы, але ў ліпені 1587 года ён пакінуў Англію і збег у Еўропу, паколькі завінаваціўся больш за 5000 фунтаў стэрлінгаў. У Нідэрландах ён служыў пад камандаваннем , які прызначыў яго губернатарам Берген-оп-Зома, у якасці якога ён быў папулярны ў горадзе.
У студзені 1590 Уільям быў прызначаны палкоўнікам і на чале палка колькасцю 1000 чалавек быў адпраўлены ў Францыю на дапамогу каралю Генрыху IV. Падчас паходу ў яго адбылася сварка з сэрам Джонам Бора, у выніку якой ён быў цяжка паранены ў руку і ў яго пачалася гангрэна, ад якой ён неўзабаве памёр, нягледзячы на ампутацыю рукі. Пасля яго смерці большая частка яго маёнткаў была прададзена за даўгі, паколькі ён завінаваціўся казне да сваёй смерці 3000 фунтаў стэрлінгаў.
Сям’я Быў жанаты з Элізабэт Стафард, дачкой сэра , у шлюбе з якой у яго было 6 дзяцей (2 сыны і 4 дачкі).
Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Памерлі ад гангрэны