Жан-П’ер Бемба Гомба (; нар. ) — кангалезскі бізнесмен, палітычны і дзяржаўны дзеяч. Віцэ-прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў 2003—2006 гадах. Міжнародным крымінальным судом быў прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавецтва падчас першай грамадзянская вайны ў ЦАР, але па апеляцыі прысуд адменены.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і буйнога бізнесмена, блізкага да Мабуту Сесе Секо. Сястра Жан-П’ера ажанілася з адным з сыноў дыктатара.

Атрымаў адукацыю ў галіне кіравання бізнесам у Бруселі, працягнуўшы справу бацькі. У пачатку 1990-х гадоў быў асабістым памочнікам Сесе Секо.

У час Другой кангалезскай вайны Бемба сфармаваў групоўку «Вызваленчы рух Конга» (ВРК). Фракцыя падтрымлівалася Угандай і ваявала супраць урада Ларана Кабіла. У 2002 годзе яна дапамагала падаўляць паўстанне ў ЦАР. У 2003 годзе, у рамках прымярэння кангалезскай апазіцыі і ўладаў, Бемба стаў адным з чатырох віцэ-прэзідэнтаў краіны.

У 2006 годзе палітык выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, але саступіў Жазефу Кабілу, атрымаўшы 3 392 592 (20,03 %) галасоў у першым туры і 6 819 822 (41,95 %) — у другім.

У 2008 годзе Бемба быў арыштаваны ў Бруселі па ордэры Міжнароднага крымінальнага суда. Супраць яго былі вылучаныя абвінавачванні па двух эпізодах злачынстваў супраць чалавечнасці (забойствы і згвалтаванні) і трох эпізодах ваенных злачынстваў (забойствы, згвалтаванні, марадзёрства). Бемба абвінавачваўся ў патуранні бяздзейнасцю, калі «на працягу пяці месяцаў сваёй прысутнасці на тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі члены ўзброенага руху [ВРК] гвалтавалі жанчын, мужчын, дзяцей і старых, рабавалі і забівалі ўсіх, хто аказваў ім найменшы супраціў».

21 чэрвеня 2016 года суд прысудзіў Бембу да 18 гадоў турмы. 9 чэрвеня 2018 года першы прысуд за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці быў адменены апеляцыйнай палатай Міжнароднага крымінальнага суда. Было адзначыла, што Бемба «не можа быць прыцягнуты да адказнасці за злачынствы, учыненыя байцамі, якія знаходзіліся пад яго кантролем», а пры вынясенні прысуду не былі ўлічаны намаганні, прынятыя экс-баевіком для таго, каб спыніць злачынствы.

1 жніўня 2018 года пасля 11 гадоў зняволення Бемба вярнуўся на радзіму для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах і разглядаўся як найбольш моцны кандыдат ад апазіцыі. Аднак яму было адмоўлена ў вылучэнні.

8 сакавіка 2019 года палітык запатрабаваў кампенсацыі ў Міжнароднага крымінальнага суда ў 68,8 млн еўраў: 12 млн за незаконнае турэмнае зняволенне, 10 млн за прычыненыя страты, 4,2 млн на пакрыццё судовых выдаткаў і 42,4 млн за страту маёмасці.

23 сакавіка 2023 года прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра ДР КонгаRemaniement: Jean-Pierre Bemba et Vital Kamerhe font leur entrée dans le gouvernement Sama Lukonde 2 (Liste complète) !.

Крыніцы

Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Прадпрымальнікі паводле алфавіта