Ларан Нкунда (, нар. ) — кангалезскі ваенны дзеяч, генерал. Ініцыятар канфлікту ў Ківу.
Біяграфія Нарадзіўся ў кангалезскай правінцыі Паўночнае Ківу ў горадзе Рутшуру. Затым вучыўся ў горадзе Гома і на педагагічным факультэце ўніверсітэта горада Кісангані. Пасля пераехаў у Руанду, дзе прысвяціў сябе вывучэнню псіхалогіі. Валодае некалькімі мовамі: англійскай, французскай, суахілі і кіньяруанда.
У 1993 годзе ўступіў у Руандыйскі патрыятычны фронт. Падчас Першай кангалезскай вайны змагаўся на баку прыхільнікаў Ларана КабілыРусский Newsweek / Глобус, але ў наступным канфлікце выступіў супраць яго. Камандаваў 7-й брыгадай КАД.
У пачатку чэрвеня 2004 года Ларан Нкунда падняў мяцеж супраць цэнтральнага ўрада, развязаўшы тым самым узброены канфлікт на ўсходзе краіны. Генерал абвясціў, што яго мэтай з’яўляецца абарона інтарэсаў тутсі, якія падвяргаюцца нападам з боку ўзброеных экстрэмістаў з народа хуту.
22 студзеня 2009 года лідар баевікоў быў арыштаваны падчас сумеснай ваеннай аперацыі кангалезскай і руандыйскай армій на тэрыторыі Руанды.
Крыніцы
Спасылкі D.R. Congo: Arrest Laurent Nkunda For War Crimes Profile: General Laurent Nkunda DR Congo troops clash with rebels
Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Правадыры паўстанняў