Узброены канфлікт у Эквадоры — узброены канфлікт, які пачаўся 9 студзеня 2024 года ў Эквадоры паміж урадам і найбуйнейшай мафіёзнымі групоўкамі.

Перадумовы Эквадор, пачынаючы з 2018 года, сутыкнуўся з хваляй гвалту. Дзяржава стала крытычна важным пунктам транзіту какаіну, а таму злачынныя групоўкі сталі змагацца за кантроль над маршрутамі наркагандлю і турмамі. У турэмных сутычках загінулі сотні зняволеныхEcuadorian president declares armed conflict as gunmen storm TV studio.

У такіх умовах прайшлі ўсеагульныя выбары 2023 года. За два тыдні да першага тура прэзідэнцкіх выбараў быў забіты кандыдат Фернанда ВільявісенсіаПодозреваемого в убийстве кандидата в президенты Эквадора задержали. Астатнія кандыдаты таксама сутыкнуліся з рознымі праявамі злачыннасці — ад стральбы побач з імі да перастрэлак блізу месцаў правядзення мітынгаўВ Эквадоре накануне выборов напали на кандидата в президенты и мэра города. Перадвыбарчыя кампаніі прыйшлося датэрмінова завяршыць 17 жніўня, а на фінальных мітынгах палітыкі выступалі ў бронекамізэльках і каскахEcuador presidential campaigning ends amid tight security and bulletproof vests.

Па паведамленні The Washington Post, аналітыкі разведкі заявілі, што актывізацыя бандытаў у студзені 2024 года магла быць справакаваныя, прынамсі часткова, нядаўнім расследаваннем сувязяў паміж наркагандлярамі, злачыннымі групоўкамі і палітычнымі дзеячамі.

Ход падзей

7 студзеня 2024 года кіраўнік групоўкі «Los Choneros» Хасэ Масіяса Вільямар збег з турмы г. Гуаякіль у дзень свайго запланаванага пераводу ў турму строгага рэжыму. У ноч на 8 студзеня чацвёра паліцэйскіх былі выкрадзеныя ў Кіта і Кеведа. На гэтым фоне 9 студзеня прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа падпісаў указ аб аб’яўленні «ўнутранага ўзброенага канфлікту» на тэрыторыі краіны з удзелам некалькіх арганізаваных злачынных і тэрарыстычных груповак. Пасля адбылося некалькі турэмных бунтаў. Праз сацыяльныя сеткі зняволеныя сталі распаўсюджваюць відэаролікі, на якіх яны забіваюць турэмшчыкаў, патрабуючы прамога дыялогу з кіраўніком дзяржавы, пры гэтым пагражаючы працягнуць гвалт.

У той жа дзень каля 2 гадзін дня па мясцовым часе, узброіўшыся пісталетамі, кулямётамі і дынамітнымі шашкамі, злачынцы ў масках праніклі ў галоўны офіс тэлекампаніі TC Televisión (г. Гуаякіль). У той момант у эфір выходзіла навінавая праграма El noticiero. У студыю ўварваліся 13 баевікоў і захапілі ўсіх людзей у закладнікіБандиты захватили столичную телестудию в Эквадоре, але пазней іх вызваліў спецназ. Таксама мясцовыя СМІ паведамілі аб стральбе ў гуаякільскім універсітэце. Акрамя таго, бандыты зладзілі некалькіх нападаў на мірных жыхароў, у тым ліку з прымяненнем выбухоўкі і кактэйля МолатаваMuere portavoz de Narcóticos Anónimos tras ser quemado vivo en Esmeraldas. Так, напрыклад, у гандлёвым цэнтры Albán Borja (Гуаякіль) былі застрэленыя два чалавекі. Пад напады баевікоў трапілі некалькі бальніц Ola de terror en Guayaquil dejó ocho muertos y cinco hospitales atacados.

10 студзеня вайскоўцы правялі аперацыю ў г. Эсмеральдас, знішчыўшы прытулак наркамафііPrimer balance de las Fuerzas Armadas de Ecuador: cinco terroristas fueron abatidos y hay 329 detenidos. На наступны дзень баевікі атакавалі начны клуб у Эль-Кока, забіўшы траіх чалавекcriminoso realizado contra discoteca no Equador deixa três mortos e 11 feridos. 13 студзеня члены злачынных груповак вызвалілі 2 захопленых паліцыянтаўLiberan a policías secuestrados por terroristas en El Oro. Тым часам працягваліся выкраданні цывільных асобLa Policía liberó esta madrugada a dos trabajadores secuestrados por delincuentes en Trinidad de Dios. 17 студзеня ў г. Гуаякіль быў застрэлены пракурор Сесар Суарэс, які кіраваў расследаваннем нападу на тэлестанцыю. На наступны дзень сілавікі пачалі штурм цэнтральнай гарадской турмы. 21 студзеня паліцыя перашкодзіла бандытам захапіць бальніцу ў Ягуачы, затрымаўшы 68 чалавек.

7 лютага ў Нараджале застрэлена Дзіяна Карнера, член Руху грамадзянскай рэвалюцыі. 23 лютага трое зняволеных збеглі з турмы ў Латакунгу, якую нядаўна адбілі сілавікі ў баевікоў мафіі.

8 сакавіка прэзідэнт падоўжыў надзвычайнае становішча на трыццаць дзён. Пры гэтым адзначалася станоўначая дынаміка: колькасць забойстваў скарацілася ўдвая з 24 забойстваў у дзень да 12, было арыштавана больш за 11 700 чалавек. 24 сакавіка бандыты забілі мэра Сан-Вісэнтэ Брыджыт Гарсію і яе супрацоўніка. 28 сакавіка трое зняволеных былі забітыя і яшчэ шасцёра атрымалі раненні ў выніку бунту ў турме № 8 у г. Гуаякіль. 29 сакавіка ў правінцыі Манабі былі выкрадзеныя адзінаццаць чалавек. Пяцёра з іх пазней былі знойдзены забітымі, а астатнія шасцёра, уключаючы пецярых дзяцей, былі вызваленыя. 31 сакавіка дзевяць чалавек былі забітыя і яшчэ дзесяць атрымалі раненні пасля таго, як баевікі адкрылі агонь па групе людзей на пешаходнай вуліцы ў сталічным раёне Гуасмо. 17 красавіка быў застрэлены Хасэ Санчэс, мэр горада Каміла-Понсэ-Энрыкес (правінцыя Асуай), а 19 красавіка — Хорхе Мальданада, мэр горада Партавела (правінцыя Эль-Ора). 22 красавіка каля рэзідэнцыі Дыяны Салазар у Кіта знойдзена расчлянёнае цела ў мяшку было знойдзена. Ахвярай быў 19-гадовы венесуэлец. 11 мая восем чалавек забітыя баевікамі ў выніку атакі на бар у Чэнду.

2 чэрвеня Крысціян Ньета, намеснік дэпутата Заканадаўчага сходу Монікі Саласар, разам са сваёй жонкай Ніколь Бургас і мінакам былі забітыя ў цырку ў Мантэ, правінцыя Манабі. 3 верасня дырэктар турмы Лага Агрыа Алекс Гевара быў забіты невядомымі. 12 верасня Марыя Даніэла Ікаса, дырэктар турмы Літараль, была таксама забітая.

23 кастрычніка эквадорская паліцыя паведаміла, што двое мужчын, якія маюць дачыненне да атакі натГуаякіль 9 студзеня, былі арыштаваныя ў Іспаніі.

28 лістапада 17-гадовая дзяўчына была выкрадзена чатырма членамі мясцовай банды каля свайго дома ў Ката-Мілі, затым яе абрабавалі, выцягнулі з машыны і некалькі разоў стрэлілі. Яе цела было выяўлена на наступную раніцу.

1 снежня 10 мужчын у арандаваным доме ў горадзе Эль-Гуаба былі расстраляныя членамі картэля.

5 снежня дырэктар турмы Эль-Ора № 1 і яшчэ адзін чалавек падвергліся нападу ўзброеных людзей падчас паездкі на аўтамабілі.

Ẹ== Ахвяры == Станам на 1 лістапада загінула 6150 чалавек Using data after 9 Jan 2024 until 1 Nov 2025.

Рэакцыя У гарадах Кіта і Гуаякіль былі зачынены банкі, рынкі, крамы і метро, а міжнародны аэрапорт імя Марыскаля Сукрэ адмяніў усе рэйсы. Міністэрства адукацыі Эквадора распарадзілася прыпыніць вочныя заняткі па ўсёй краіне, загадаўшы праводзіць заняткі анлайн да 12 студзеня.

Канфедэрацыя карэнных народаў Эквадора і эквадорская Епіскапальная канферэнцыя заклікалі да нацыянальнага адзінства для пераадолення «сітуацыі беспрэцэдэнтнага гвалту». Яны падкрэслілі, што нацыянальны ўрад павінен дзейнічаць у рамках дзеючай прававой базы, дадаўшы, што дзяржава не павінна выкарыстоўваць гэты крызіс «як падставу для прыняцця непапулярных законаў»Conferencia Episcopal Ecuatoriana: La violencia no prevalecerá

Былы прэзідэнт Рафаэль Карэа выказаў падтрымку рашэнню Набоа.

Шэраг краін Лацінскай Амерыкі і Еўропы выказалі занепакоенасць і салідарнасць з эквадорскім урадамEl mundo sigue con preocupación la arremetida de la violencia narco en Ecuador - Diario El Salvador. ЗША і Мексіка заявілі, што гатовы аказаць дапамогу ў барацьбе са злачыннымі групоўкаміDeclaración - Relaciones Exteriores MéxicoPronunciamiento - Brian Nichols.

Крыніцы

Катэгорыя:Палітыка Эквадора Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Арганізаваная злачыннасць