МАЗ-5434 — беларускі паўнапрывадны грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Гісторыя Першыя прататыпы, яшчэ з эксперыментальнымі кабінамі, былі выраблены ў 1974 годзе. Першы доследны ўзор з серыйнай кабінай эксперыментальны цэх МАЗа сабраў у жніўні 1981 года. Фармальна выпуск пачаўся ў 1984 годзе, але да 1992 года ў сярэднім выраблялі ўсяго каля 15 машын у год. Серыйная вытворчасць стартавала ў 1992 годзе.
У канцы 1990-х гадоў машыны сталі абсталёўваць мадэрнізаванай кабінай з шырокай абліцоўкай.
Спачатку выпускаўся галоўным чынам як лесавоз, пазней шасі МАЗ-5434 сталі ўжываць для ўсталявання рознага спецыялізаванага абсталявання.
Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-5434 пабудаваны па схеме «кабіна над рухавіком», рухавік размешчаны спераду, падоўжна. Кабіна: цэльнаметалічная, двухмесная. Рухавік: ЯМЗ-238М2, дызельны, чатырохтактны; магутнасць — 176 кВт пры 2100 аб/хв; круцільны момант — 883 Нм пры 1250 аб/хв. Каробка перадач: ЯМЗ-238А, механічная, васьміступеньчатая. Хадавая частка: падвеска — залежная, рысорная; тармазы — барабанныя, з пнеўматычным прывадам, двухконтурныя, з АБС; стаяначны тормаз — з прывадам ад спружынных энергаакумулятараў да тармазных механізмаў колаў задняй восі; памер шын — 12,00R20.
Для перавозкі доўгіх лесаматэрыялаў аўтамабіль выкарыстоўваецца разам з прычэпам-роспускам.
МАЗ-543403 МАЗ-543403-2120 МАЗ-543403-2121 МАЗ-543403-220 Тып лесавоз Колавая формула 4х4 Рухавік ЯМЗ-236БЕ ЯМЗ-236БЕ2 Экалагічны клас Еўра-1 Еўра-2 Магутнасць, кВт (к.с.) 184 (250) Макс. круцільны момант, Нм (кгс·м) 1030 (105) 1078 (110) Каробка перадач ЯМЗ-238M ЯМЗ-238А ЯМЗ-238M Раздатачная каробка Колькасць перадач 1 Перадатачны лік 1,107 Перадатачны лік вядучага моста 7,79 Памер шын 12,00R20 Аб’ём паліўнага бака, л 350 Макс. хуткасць, км/г 68 Маса без нагрузкі, кг 8870 Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 16000 Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю вось 6000 на заднюю вось 10000 Асноўны прычэп МАЗ-900800 Грузападымальнасць аўтапоезда, кг 20650 Агульная маса аўтапоезда, кг 36000 34000
МАЗ-5434X3 МАЗ-5434X3-460 (-461) Тып шасі Рухавік ЯМЗ-65651 Экалагічны клас Еўра-4 Магутнасць, кВт (к.с.) 199 (270) Каробка перадач ЯМЗ-2381-06 Колькасць перадач 8 Грузападымальнасць, кг 7850 Маса без нагрузкі, кг 8000 Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 16000 Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю вось 7000 на заднюю вось 9000 Шыны 14,00R20 Аб’ём паліўнага бака, л 350
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
5434