Прытабольны раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца сяло Глядзянскае.

Геаграфія Прытабольны раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Кетоўскім, Палавінскім, Звярынагалоўскім і Куртамышскім раёнамі. Паўднёвая мяжа раёна з'яўляецца дзяржаўнай граніцай Расіі з Казахстанам. Плошча раёна складае 2301,96 км². Раён з поўначы на поўдзень перасякае аўтадарога рэспубліканскага значэння Курган—Кастанай, уздоўж якой размешчана большасць населеных пунктаў раёна.

Гісторыя Прытабольны раён быў утвораны ў 1924 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 12711 чалавек. Рускія складаюць абсалютную большасць насельніцтва.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Курганскай вобласці