Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Памоне () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Памона ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня пачыналася як паўднёвы кампус Каліфарнійскай політэхнічнай школы (сёння вядомай як Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт у Сан-Луіс-Абіспа) у 1938 годзе. Сёння ўніверсітэт мае самую вялікую колькасць студэнтаў з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт прапануе навучанне па 94 бакалаўрскіх спецыяльнасцях, 39 праграмах магістратуры, 13 іншых праграм і аспірантуру у 9 акадэмічных каледжах.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі Каледж бізнес-адміністравання Каледж адукацыі і інтэгральных студый Каледж інжынерыі Каледж дызайна асяроддзя Каледж менеджменту гасціннасці Каледж літаратуры, мастацтва і сацыяльных навук Каледж прыродазнаўчых навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі