Алёкса (Аляксей Аляксандравіч) Жукоўскі (, Тэрэспаль, цяпер Польшча — , Масква) — беларускі паэт, празаік, педагог.

Біяграфія У часе Першай сусветнай вайны разам з бацькоўскай сям’ёй перасяліўся ў Клімавічы (цяпер Магілёўская вобласць). Закончыў у 1925 годзе Віцебскі педагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў в. Добасна на Бабруйшчыне. У 1928 г. выкладаў рускую і беларускую мовы ў Жыліцкай сямігодцы Даобасненскага сельсавета. З 1929 г. літсупрацоўнік рэдакцыі бабруйскай газеты «Камуніст».

У 1929—1930 гг. на вайсковай службе. Пасля звальнення вярнуўся на ранейшую працу. У 1932 г. зноў мабілізаваны і служыў да 1938 г. У 1939—1941 гг. настаўнічаў у Обнінскай сярэдняй школе (Калужская вобласць Расіі). У 1941—1945 гг. удзельнік баёў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, служыў у артылерыі, гвардыі маёр.

У 1946—1948 гг. працаваў інспектарам школ працоўнай моладзі Масгарана, у 1948—1950 гг. — намеснікам дырэктара, а потым дырэктарам адной з сярэдніх вочна-завочных школ працоўнай моладзі ў Маскве. З 1968 г. быў навуковым супрацоўнікам лабараторыі Навукова-даследчага інстытута агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук СССР. Аўтар каля 50 навуковых прац па арганізацыі педагагічнай дзейнасці.

Памёр года ў Маскве. Там жа пахаваны.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай зоркі. Заслужаны настаўнік РСФСР (1961).

Творчасць Пачаў выступаць з вершамі ў 1925 г. Друкаваўся ў маладнякоўскіх літаратурных альманахах «Пачатак» (Віцебская філія), «Уздым» (Бабруйскай філія), бабруйскай газеце «Камуніст» і іншых выданнях. Напісаў таксама некалькі апавяданняў. Займаўся перакладамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Віцебская філія Маладняка