Сан-Францыскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Францыска ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў 1899 годзе як дзяржаўная прафесійная школа і з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён прапануе 119 праграм для атрымання ступені бакалаўра, 105 праграм для атрымання ступені магістра і 3 праграмы для атрымання ступені доктара, а таксама 22 іншыя праграмы навучання ў сямі каледжах. Галоўны кампус размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада, менш чым у двух мілях ад узбярэжжа Ціхага акіяна. Ва ўніверсітэце ёсць 12 спартыўных каманд. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю. Гэта таксама іспанамоўная ўстанова. Былыя і цяперашнія выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 21 лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі, 16 лаўрэатаў прэміі "Оскар", 49 лаўрэатаў прэміі "Эмі", 10 лаўрэатаў прэміі "Грэмі", 12 лаўрэатаў прэміі "Тоні", 4 мільярдэры і 1 астранаўт.

Структура Каледж вольных і творчых мастацтваў Каледж бізнесу Каледж этнічных студый Каледж здароўя і сацыяльных навук Каледж навукі і інжынерыі Каледж адукацыі Каледж прафесійнай і глабальнай адукацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Каліфорнія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Каліфорніі