Гомельская сядзіба, або Багуслаўскі фальварак — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 19 ст. ў г. Гомель, на тэрыторыі былой вёскі Прудок, якая ўвайшла ў межы горада. Уваходзіла ў склад маёнтка Румянцавых, затым Паскевічаў. Размешчана па адрасе вуліца Пасёлак Будзёнаўскі, 17.
Уключала сядзібны дом, драўляны млын, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад з сажалкамі, конны завод (быў адкрыты ў 1922). Сядзібны дом з рысамі рамантызму пабудаваны ў 1849 годзе.
Захаваліся сядзібны дом, стайневыя пабудовы, рэшткі алеі з ліпамі.
Архітэктура Цагляны аднапавярховы будынак сядзібнага дома на высокім цокалі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вежавымі выступамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны лапаткамі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны арачныя абрамленні вокнаў, разеткі, цягі, люкарны. Стайні маюць розную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, фасады ўпрыгожаны цаглянымі дэкаратыўнымі элементамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сядзібы Беларусі Катэгорыя:Румянцавы Катэгорыя:Паскевічы Катэгорыя:Прудок (Гомель) Катэгорыя:Славутасці Гомеля Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гомеля Катэгорыя:Збудаванні Гомеля ў стылі эклектыкі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі