Аляксандр Аляксандравіч Падзерачоў (нар. , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе.
Біяграфія Выхаванец гомельскай СДЮШАР № 9. Першы тренер — Святлана Уладзіміраўна Валашчук. У далейшым навучаўся баскетболу пад кіраўніцтвам Леаніда Мікалаевіча Макарэвіча, Валянціна Пятровіча Вароніна, Барыса Андрэевіча ЦарыкаваВ БАСКЕТБОЛЕ ПОДЕРАЧЕВА УДЕРЖАЛ МАКАРЕВИЧРубон открыл игровой сезон международным турниром в Гомеле. Выступаў за клубы Гомеля, а таксама за «Лакаматыў-КіС» (Віцебск), «Гродна-93», АЗАА (Асіповічы).
Быў галоўным трэнерам клубаў «Сож» (Гомель), РДВАР (Мінск), РЦАП-СДЮШАР (Мінск), «Цмокі-Мінск-2», юнацкай (U-16) і юніёрскай (U-18) зборнай Беларусі. У 2014 годзе быў асістэнтам Душана Гвоздзіча ў мужчынскай зборнай БеларусіСостав мужской сборной Беларуси по баскетболу 2014. У ліпені 2024 года прызначаны галоўным трэнерам БК «Мінск»Александр Александрович Подерачев назначен главным тренером мужской команды «МИНСК».
28 верасня 2024 года адбыўся першы афіцыйны матч як галоўнага трэнера БК «Мінск», ў якім каманда перамагла каманду «Рубон» (Віцебск) з лікам 71 : 67. 24 лістапада 2024 года каманда «Мінск» прайграла «Гродна-93» у фінале Кубка Беларусі, стаўшы сярэбраным прызёрам. Па выніках сезона 2024/25 баскетбольная каманда Мінска заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі«ГРОДНО-93» ЗАВОЕВЫВАЕТ ЗВАНИЕ ЧЕМПИОНА БЕЛАРУСИ СПУСТЯ 21 ГОДТак сошлись звёзды. Па заканчэнні сезона пакінуў мінскі клубБК «МИНСК» ПОПРОЩАЛСЯ С ГЛАВНЫМ ТРЕНЕРОМ ЗА НЕДЕЛЮ ДО ЕГО 50-ЛЕТНЕГО ЮБИЛЕЯ.
У жніўні 2025 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мужчынскай каманды «Гомельскія рысі»Тренерский штаб мужской команды «Гомельские рыси» пополнил Александр Александрович Подерачев!.
Кар’ера баскетбаліста 1992—1993 — Гомель 1993—1994 — Сож-Пластык (Гомель) 1994—1998 — Сож (Гомель) 1998—1999 — Гомельскія рысі 1999—2004 — Спартак-Кандытар (Гомель) 2004—2006 — Лакаматыў-КіС (Віцебск) 2006—2007 — Гродна-93 2007—2008 — АЗАА (Асіповічы) 2008—2011 — Сож (Гомель)
Кар’ера трэнера 2008—2009 — Сож (Гомель) (гуляючы трэнер) 2010—2011 — Сож (Гомель) (гуляючы трэнер) 2011—2012 — ГАЦАР-Сож (Гомель) (другі трэнер) 2012—2013 — Сож (Гомель) 2013—2014 — Сож-ГДУ (Гомель) 2014 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе (другі трэнер) 2014—2015 — ГАЦАР-Сож (Гомель) 2015—2016 — ГАЦАР-Зборная Гомельскай вобласці 2015—2016 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-18 2016—2017 — РДВАР (Мінск) 2016—2017 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16 2017—2019 — РЦАП-СДЮШАР (Мінск) 2017—2019 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-18 2019—2020 — Цмокі-Мінск (маладзёжная каманда) 2020—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер) 2021—2022 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-20 (другі трэнер)МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-20 - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЁР ЕВРОПЕЙСКОГО КУБКА ВЫЗОВА! 2022—2024 — Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер) 2022 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16 (другі трэнер)ТУРНИР ПАМЯТИ В. РЫЖЕНКОВА. В МИНСКЕ СТАРТОВАЛИ УТС КОМАНД U-16 2024—2025 — Мінск з 2025 — Гомельскія рысі (другі трэнер)
Дасягненні
У якасці баскетбаліста Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1999/2000, 2001/2002, 2006/2007, 2007/2008. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000/2001, 2004/2005. Фіналіст Кубка Беларусі (4): 2000, 2001, 2002, 2004. Бронзавы прызёр Кубка Беларусі (4): 1999, 2005, 2006, 2007.
У якасці трэнера Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2024/2025. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2012/2013. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2024. Бронзавы прызёр Кубка Беларусі (1): 2013.
Спасылкі МУЖСКАЯ СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ U-18. ИТОГИ ВЫСТУПЛЕНИЯ Александр Подерачев
Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Трэнеры «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Трэнеры РДВАР Катэгорыя:Трэнеры «Гомельскіх рысей» Катэгорыя:Трэнеры РЦАП-СДЮШАР Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе U-16