Грабніцы кіраўнікоў дзяржавы Часон — 40 грабніц ванаў і імператараў карэйскай дзяржавы Часон (1392—1910), размешчаныя на тэрыторыі Паўднёвай Карэі. Грабніцы знаходзяцца ў 18 рэгіёнах краіны, яны былі ўзведзены ў знак павагі і праслаўлення дзей імператараў. У 2009 годзе яны былі ўключаныя ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Кожная грабніца ўяўляе сабой комплекс з некалькіх аб’ектаў (будынкі, скульптуры), які мае складаную структуру-напрыклад, вобласць для «сустрэчы» жывых і мёртвых, вобласць для малітваў продкам, месца для памінальных службаў, ахоўныя будынкі і гэтак далейA Trip to Royal Tombs of the Joseon Dynasty : Public Gardens for the Living and the Dead in the Vicinity of Seoul . English.visitkorea.or.kr. Retrieved on 2013-07-12..

Спасылкі

https://whc.unesco.org/en/list/1319/gallery/

Катэгорыя:Культура Карэі Катэгорыя:Грабніцы Катэгорыя:Сусветная спадчына