Лакаматыўнае дэпо «Баранавічы» — адно з найбуйнейшых рамонтна-эксплуатацыйных дэпо Беларускай чыгункі. Вытворчыя магутнасці размешчаны на станцыі Баранавічы Цэнтральныя, цэх дызель-цягнікоў — на станцыі Баранавічы Палескія.

Сваю гісторыю дэпо адлічвае з лістапада 1871 года.

Лакаматыўнымі брыгадамі ўчастка абслугоўваюцца цягнікі пасажырскага, прыгараднага і грузавога руху, як на электравознай, так і на цеплавознай цязе: пасажырскі рух: Баранавічы — Гродна; Баранавічы — Лунінец. грузавы рух: Баранавічы — Брэст; Баранавічы — Слуцк; Баранавічы — Ліда; Баранавічы — Лунінец; Баранавічы — Орша; Баранавічы — Ваўкавыск. прыгарадны рух: Баранавічы — Мінск; Баранавічы — Лунінец; Баранавічы — Слуцк; Баранавічы — Ліда — Маладзечна — Крулеўшчына; Баранавічы — Ваўкавыск — Гродна.

Заўвагі

Спасылкі

Сайт Лакаматыўнага дэпо Баранавічы Беларуская чыгунка: лакаматыўнае дэпо Баранавічы Спіс рухомага саставу на сайце

Катэгорыя:З’явіліся ў 1871 годзе Катэгорыя:Лакаматыўныя дэпо Катэгорыя:Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі