Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (УАСГНІЛ) — вышэйшая навукова-даследчая і каардынацыйна-метадычная ўстанова па воднай, лясной і сельскай гаспадарцы СССР.П. П. Павлов: 50 лет Всесоюзной ордена Ленина академии сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина / Под ред. П. П. Павлова. — М: 1979 У яе сістэму ўваходзіла больш за 150 навуковых устаноў.
Гісторыя 25 чэрвеня 1929 года выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў СССР «Пра арганізацыю Усесаюзнай Акадэміі Сельска-Гаспадарчых Навук імя У. І. Леніна»Об организации Всесоюзной Академии Сельско-Хозяйственных Наук имени В. И. Ленина , 25.06.1929.. Гэта дата лічыцца днём утварэння УАСГНІЛ.
У 1930 — 1940-я гады пасяджэнні УАСГНІЛ служылі пляцоўкай для палемікі паміж прыхільнікамі Т. Д. Лысенка і генетыкамі. Пасля снежаньскай сесіі УАСГНІЛ 1936 года (19-27 снежня 1936 года) кантроль над УАСГНІЛ атрымаў Т. Д. Лысенка, пасля чаго акадэмія амаль на трыццаць гадоў стала апорай лысенкаўшчыны. На «жнівеньскай сесіі УАСГНІЛ» (31 ліпеня — 7 жніўня 1948 г.) была ўведзена фармальная забарона на выкладанне «мендэлісцка-вейсманісцка-марганісцкай» генетыкі. Сесія негатыўна паўплывала на развіццё біялогіі ў СССР.
У 1949 годзе акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна, а ў 1979 годзе — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 1992 годзе акадэмія спыніла сваё існаванне ў сувязі з распадам СССР і з’яўленнем незалежнай Расійскай Федэрацыі. Сваю апошнюю сесію УАСГНІЛ правяла 4 лютага 1992 года, праіснаваўшы 62 гады, 7 месяцаў і 10 дзён.
Структура На пачатак 1970-х гадоў акадэмія мела восем рэгіянальных і дзесяць галіновых аддзяленняў. Акрамя таго, пры акадэміі дзейнічала 31 усесаюзная навукова-даследчая ўстанова..
У 1969 годзе былі арганізаваныя два занальных аддзяленні: Сібірскае у горадзе Новасібірску і Паўднёвае ў Кіеве. 26 кастрычніка 1971 года ў Алма-Аце з’явілася Усходняе аддзяленне, якое аб’яднала 14 навукова-даследчых устаноў, доследныя станцыі і эксперыментальныя гаспадаркі.
У 1972 годзе арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ у Мінску і Сярэднеазіяцкае занальнае аддзяленне імя У. І. Леніна, размешчанае ў Ташкенце, а ў 1975 годзе функцыянавалі яшчэ два — Закаўказскае ў Тбілісі і Нечарназёмнай зоны СССР у Ленінградзе.
Прэзідэнты Мікалай Іванавіч Вавілаў (1929—1935) Аляксандр Іванавіч Муралаў (1935—1937) Георгій Карлавіч Мейстэр (в.а., 1937) Трафім Дзянісавіч Лысенка (1938—1956) Павел Паўлавіч Лабанаў (1956—1961) Трафім Дзянісавіч Лысенка (1961—1962) Міхаіл Аляксандравіч Альшанскі (1962—1965) Павел Паўлавіч Лабанаў (1965—1978) Пётр Пятровіч Вавілаў (1978—1984) Аляксандр Аляксандравіч Ніканаў (1984—1992)
Рэарганізацыя У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года «Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук» была створана новая Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук.
У 1990 годзе на базе Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ была створана Украінская акадэмія аграрных навукРАДА МІНІСТРІВ УКРАЇНСЬКОЇ РСР. Постанова від 22 вересня 1990 р. N 279 «Про заснування Української академії аграрних наук».
У 1992 годзе на базе Заходняга аддзялення УАСГНІЛ была ўтворана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров РБ № 9 от 09.01.1992. Об учреждении Академии аграрных наук Республики Беларусь.
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна