Олівер Бёрджэс Мерэдыт (, , , Агая, ЗША — , , Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, найбольш вядомы па ролі Мікі Голдміла (трэнер Рокі) у фільме «Рокі» і яго працягах (часткі: II, III і Рокі 5), таксама граў ролю «Пінгвіна» у тэлесерыяле «Бэтмен» (1966—1968).
Уладальнік дзвюх прэмій «Сатурн» у катэгорыі «лепшы кінаакцёр другога плана» (у 1979 годзе за ролю Бэна Грына ў фільме «Магія» і ў 1982 годзе за ролю Амона ў фільме «Бітва тытанаў»). Двойчы намінаваўся на «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана, у 1976 годзе за ролю Гары Грынера ў фільме «Дзень саранчы» і ў 1977 за ролю Мікі Голдміла ў фільме «Рокі».