Андрэй Тадэвушавіч Васілеўка (нар. , Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Бацька беларускай баскетбалісткі Марыі Васілеўка.
Кар’ера Выхаванец гродзенскай баскетбольнай школы, першы трэнер — Яўген Аркадзьевіч Кец. Практычна ўсю гульнявую кар’еру правёў у складзе «Гродна-93»30 ЛЕТ ГРОДНО-93, таксама выступаў у Польшчы. Шматразовы чэмпіён Беларусі і ўладальнік Кубка краіны. Удзельнік шасці «Матчаў зорак» беларускага чэмпіянату.
У 2001—2003 гадах выступаў за мужчынскую зборную Беларусі.
Некалькі гадоў займаў пасаду старэйшага трэнера і дапамагаў Аляксандру Папкову трэніраваць «Гродна-93». У 2011 годзе змяніў на пасту галоўнага трэнера Аляксандра ПапковаУ «Гродно-93» сменился тренер.
У 2013 годзе быў трэнерам жаночай беларускай нацыянальнай каманды U-18.
Кар’ера баскетбаліста 1988—1992 — Прагрэс (Гродна)АНДРЕЙ ВАСИЛЕВКО: БАСКЕТБОЛЬНЫЕ АЗЫ ПОСТИГАЛ В КОМПАНИИ ДЕВЧОНОК 1992—1993 — Універсітэт (Гродна) 1993—1994 — Крош (Гродна) 1994—1996 — Гродна-93 1996—1997 — Чарні Слупск (Слупск, Польшча) 1997—2009 — Гродна-93
Кар’ера трэнера 2007—2008 — Гродна-93 (гуляючы трэнер) 2009—2011 — Гродна-93 (другі трэнер)Без права на ошибку 2011—2019 — Гродна-93 2019—2020 — Прынёманне-ГрДУ (Гродна)
Дасягненні
У якасці баскетбаліста Чэмпіён Беларусі (8): 1995/1996, 1997/1998, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1994/1995, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2007/2008. Уладальнік Кубка Беларусі (7): 1998, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2005.
У якасці трэнера Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2017/2018. Фіналіст Кубка Беларусі (4): 2011, 2013, 2014, 2016.
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце bbw-g2n.jimdofree.com ИНТЕРВЬЮ С ТРЕНЕРОМ ГРОДНО-93 АНДРЕЕМ ВАСИЛЕВКО
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры «Гродна-93» Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Трэнеры «Гродна-93-ГрДУ»