2-і замежны парашутны полк () — падраздзяленне Французскага замежнага легіёна.
Першапачаткова воінская часць заснавана як парашутны батальён. Падраздзяленне прымала ўдзел у Першай індакітайскай вайне. Потым, ужо як полк, фарміраванне змагалася ў Алжыры і падаўляла паўстанне ў правінцыі Шаба. Акрамя таго, полк удзельнічаў у аперацыях у Чадзе, Ліване, Джыбуці, Руандзе, ЦАР, Югаславіі, Габоне, Кот-д’Івуары, Рэспубліцы Конгаhttp://2rep.legion-etrangere.com/mdl/info_seul.php?id=101&idA=43&block=16&idA_SM=0&titre=historique-du-2e-rep Official Website of the 2nd Foreign Parachute Regiment, History of the 2e REP, The origins....
У склад палка ўваходзяць каля 1310 чалавек, разбітых на 10 рот па 60 чалавек.
Крыніцы
Катэгорыя:Узброеныя сілы Францыі Катэгорыя:Палкі