Дзіна Рызі (іт. Dino Risi; , — , ) — італьянскі кінарэжысёр, адзін з вядучых камедыёграфаў Італіі.
Біяграфія Дыпламаваны ўрач, Рызі патрапіў на здымачную пляцоўку дзякуючы Марыё Сальдаці, які запрасіў яго ў якасці асістэнта на свой дэбютны фільм «Джакама-ідэаліст».
У 1946 годзе кароткаметражны дакументальны фільм "Пудзелі" (Barboni) удастоены спецыяльнага згадвання міжнароднага журы крытыкаў на Венецыянскім кінафестывалі.
У 1952 годзе Рызі зняў свой першы поўнаметражны мастацкі фільм.
Нягледзячы на тое, што Рызі здымаў у асноўным камедыі, самым вядомым яго фільмам стаў некамедыйны фільм "Водар жанчыны" (1974). За гэты фільм Рызі быў намінаваны на прэмію "Оскар" у дзвюх намінацыях.
У 2002 годзе атрымаў прэмію "Залаты леў" за ўклад у кінематограф.
Памёр 7 чэрвеня 2008 года, на 92-м годзе жыцця, у сваім доме ў Рыме.
Катэгорыя:Кінарэжысёры Італіі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя