Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гранд-Форкс у штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Агульная характарыстыка Ён быў заснаваны сходам тэрыторыі Дакота ў 1883 годзе, за шэсць гадоў да ўтварэння штата Паўночная Дакота. Ва ўніверсітэце ёсць адзіныя ў штаце школы права і медыцыны. Школа аэракасмічных навук была першай у ЗША, якая прапанавала вышэйшую адукацыю ў галіне кіравання беспілотнымі лятальнымі сістэмамі. Некалькі нацыянальных навукова-даследчых інстытутаў знаходзяцца на тэрыторыі кампуса універсітэта, уключаючы Даследчы цэнтр энергетыкі і навакольнага асяроддзя, Школу медыцыны і навук пра здароўе і Даследчы цэнтр харчавання чалавека Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША.

Структура Школа аэракасмічных навук Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі і горнай прамысловасці Школа права Школа медыцыны і навук пра здароўе Каледж медсястрынства і прафесійных дысцыплін Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Дакота

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Дакоты