«Žnivo» — дэбютны студыйны альбом беларускага этна-электроннага гурта «Šuma», які выйшаў у 2015 годзе на расійскім лэйбле «Ketama Records». Спіс песень
Удзельнікі запісу Руся — вакал, канцэпт Надзея Чугунова — вакал Аляксей Будзько — бас, клавішныя Запршаныя музыканты Андрэй Апановіч — дыджэрыду (4), вакал (8) Albin Brun — саксафон (7) дзіцячы хор «Весянчук» (8) Юлія Гібкоўская — вакал (10) саўндпрадусаванне, запіс, звядзенне, майстэрынг: Alexis Scorpio (1,2,4,7,8,9), Nick Cherny (3,5,6,10).
Крытыка Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.org мяркуе, што «яны запісалі знакавы альбом ня толькі для беларускай фольк-плыні, але і для ўсёй нашай музыкі». Музычны крытык Ягор Цывілька з партала Experty.by заўважыў, што «Руся з паплечнікамі робіць справу, значэнне якой цяжка пераацаніць». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха з партала Experty.by адзначыў, што «„Жніво“ — гэта спалучэнне аўтэнтычнага песеннага матэрыялу, максімальнага набліжанага да першакрыніцы, і актуальнай еўрапейскай электронікі». Музычны крытык Зміцер Безкаравайны з партала Experty.by падсумоўвае: «гэта абсалютна фірменны і якасны прадукт новага пакаленьня і вялікі крок у сучаснасць для беларускага фольку». Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2015 года