Тэхаскі ўніверсітэт у Сан-Антоніа () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Антоніа ў штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка З больш чым 34 000 студэнтаў у чатырох кампусах, якія займаюць больш чым 758 акраў, універсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам у Сан-Антоніа і восьмым па колькасці абітурыентаў у штаце Тэхас. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і прапануе больш за 170 спецыяльнасцей і спецыялізацый у сваіх дзевяці каледжах. Заснаваная ў 1969 годзе, вучэльня стала трэцяй па велічыні навучальнай установай у сістэме Тэхаскага універсітэта па колькасці абітурыентаў. Універсітэт мае мясцовы эканамічны ўплыў у 1,2 мільярда долараў ЗША. Агульныя выдаткі на даследаванні ва ўніверсітэце склалі 141,7 мільёна долараў за 2022 фінансавы год.
Структура Каледж бізнесу Школа навук аб даных Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж інжынерыі і інтэграванага праектавання Каледж здароўя, грамадства і палітыкі Каледж з адзнакай Каледж вольных і прыгожых мастацтваў Каледж прыродазнаўчых навук Універсітэцкі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса Катэгорыя:Сан-Антоніа