Эдуард (Эдвард Вінцэнт) Антонавіч Урублеўскі (, ; 1848—1892) — хімік-арганік, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся ў Гродне. Скончыў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, у якім з 1875 года працаваў прафесарам, выкладаў хімію. Правёў шэраг даследаванняў, якія садзейнічалі ўстанаўленню структуры будовы бензолу. Адзін з заснавальнікаў і актыўных членаў Расійскага фізіка-хімічнага таварыства. Аўтар прац «Гіпотэза Кекуле аб будове духмяных злучэнняў і яе праверка» (1876), «Аб некаторых злучэннях талуолавага рада» (1879) i інш.
Літаратура
Катэгорыя:Члены Рускага фізіка-хімічнага таварыства Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хімікі XIX стагоддзя