Максім Сяргеевіч Сазонаў (нар. , Расоны, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі БеларусьПАЛОВА-2024. «ПРЫГАЖУНІ» И «ШАХТЕР-СОЛИГОРСК» – ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3.
Біяграфія У дзяцінстве гуляў у футбол і валейбол, узімку хадзіў на лыжах і захапляўся хакеем. У трэцім класе запісаўся ў спартыўную секцыю па валейболе і лёгкай атлетыцы. Першым трэнерам быў Дзмітрый Яўгенавіч Мацвееў. Пасля сёмага класа працягнуў навучанне ў гімназіі ў пасёлку Лужасна Віцебскага раёна на аддзяленні баскетбола. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, там яго заўважылі сталічныя трэнеры і запрасілі ў баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск».
У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)БК «ШАХТЁР» – БАЗОВАЯ КОМАНДА МУЖСКОЙ НАЦКОМАНДЫ 3Х3.
Выступаў за юнацкую (2012) і моладзевую (2014—2016) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у КазаніИГРЫ БРИКС. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ – ВИЦЕ-ЧЕМПИОН МЕЖДУНАРОДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ.
Кар’ера 2013—2016 — Цмокі-Мінск-2 2016—2017 — ЦАР-Барысфен (Магілёў) 2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск) 2017—2018 — Цмокі-Мінск 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2019—2023 — Гродна-93 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/2023. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2013/2014, 2018/2019, 2019/2020, 2021/2022. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2021, 2022.
Спасылкі Maksim Sazonau Maksim Sazonau МАКСИМ САЗОНОВ: «СПОРТ НАУЧИЛ МЕНЯ ПОБЕЖДАТЬ»
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты ў майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20