Юрый Мікалаевіч Горлаў (нар. 1977, Бранская вобласць, СССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 4 сакавіка 2025 года).
Біяграфія Скончыў Бранскую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачынаў заатэхнікам у адной з гаспадарак Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Працаваў у Валожынскім раёне галоўным заатэхнікам у калгасе «Бальшавік». Затым — у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама: прайшоў шлях ад галоўнага спецыяліста да начальніка ўпраўлення. У 2010 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Уздзенскага райвыканкама Мінскай вобласці. Праз два гады быў пераведзены ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, пасля працаваў у Мінскім аблвыканкаме.
У 2014 годзе ўзначаліў Стаўбцоўскі райвыканкам, у 2018 годзе прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Мінскай вобласці.
25 верасня 2023 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласціЮрый Горлаў назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці.
4 сакавіка 2025 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.Назначения в состав Правительства
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені (19 мая 2023).
Крыніцы
Спасылкі Юрий Горлов назначен помощником Президента Беларуси — инспектором по Гомельской области. Кормянский райисполком возглавит Дмитрий Шинкаренко
Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці