thumb|Анімацыя напружання і току ў прыёмнай
Радыёхва́лі — электрамагнітнае выпрамяненне, даўжыня хвалі якога большая за ўмоўную граніцу 50 мкм (частата менш за 6 Гц = 6000 ГГц).
Паводле тэхнічных стандартаўРегламент радиосвязи. Статьи. — Швейцария, Женева: МСЭ, 2012. Статья 1.5.Е. Г. Геннадиева, В. Г. Дождиков, А. В. Кульба, Ю. С. Лифанов, В. Н. Саблин, М. И. Салтан; под ред. В. Н. Саблина. Краткий энциклопедический словарь по радиоэлектронике и радиопромышленности. — Москва: Диво, 2006. — С. 276. — 286 с. — ISBN 5-87012-028-4, радыёхвалі — электрамагнітныя хвалі, частоты якіх умоўна абмежаваныя частотамі ніжэй за 3000 ГГц, якія распаўсюджваюцца ў прасторы без штучнага хвалявода.
Радыёхвалі ў электрамагнітным спектры размяшчаюцца ад вельмі нізкіх частот аж да інфрачырвонага дыяпазону. З улікам класіфікацыі Міжнародным саюзам электрасувязі радыёхваль па дыяпазонах, да радыёхваль адносяць электрамагнітныя хвалі з частотамі ад 0,03 Гц да 3 ТГц, што адпавядае даўжыні хвалі ад 10 млн кіламетраў да 0,1 міліметра.
У шырокім сэнсе радыёхвалямі з’яўляюцца разнастайныя хвалевыя працэсы электрамагнітнага поля ў апаратуры (напрыклад, у хваляправодных прыладах, у інтэгральных схемах і інш.), у лініях перадачы і, нарэшце, у прыродных умовах, у асяроддзі, якое падзяляе перадатачную і прыёмную антэныВ. В. Никольский, Т. И. Никольская. Электродинамика и распространение радиоволн. М.: Наука, 1989. С. 467..
Радыёхвалі, з’яўляючыся электрамагнітнымі хвалямі, распаўсюджваюцца ў свабоднай прасторы са скорасцю святла. Натуральнымі крыніцамі радыёхваль з’яўляюцца ўспышкі маланак і астранамічныя аб’екты. Штучна створаныя радыёхвалі выкарыстоўваюцца для стацыянарнай і мабільнай радыёсувязі, радыёвяшчання, радыёлакацыі, радыёнавігацыі, спадарожнікавай сувязі, арганізацыі бесправадных камп’ютарных сетак і ў мностве іншых абласцей.
Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўтварэння радыёхваль вывучае радыёфізіка і радыётэхніка.
Існаванне радыёхваль эксперыментальна даказана Г. Герцам (1888).
Адрозніваюць радыёхвалі, узбуджаныя штучнымі крыніцамі (радыёперадатчыкамі), і радыёхвалі, якія паступаюць ад пазаземных крыніц ці выкліканы маланкай. Радыёхвалі ад штучных крыніц умоўна падзяляюць па даўжыні хвалі (частаце) на дыяпазоны (гл. радыёчастоты), з іх дапамогай перадаюць інфармацыю, вызначаюць адлегласці да аб’ектаў і інш. Энергію такіх радыёхваль можна канцэнтраваць у вузкі пучок з дапамогай накіраваных антэн ці радыёхваляводаў. Радыёхвалі выкарыстоўваюцца ў радыёсувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.
Дыяпазоны радыёхваль Радыёхвалі падзяляюцца на: звышдоўгія хвалі з даўжынёй хвалі больш 10 км (частата менш 3 Гц = 30 кГц); доўгія хвалі ў інтэрвале даўжынь ад 10 км да 1 км (частата ў дыяпазоне 3 Гц — 3 Гц = 300 кГц); сярэднія хвалі ў інтэрвале даўжынь ад 1 км да 100 м (частата ў дыяпазоне 3 Гц — 3 Гц = 3 МГц); кароткія хвалі ў інтэрвале даўжынь хваль ад 100 м да 10м (частата ў дыяпазоне 3 Гц — 3 Гц = 30 МГц); ультракароткія хвалі з даўжынёй хвалі менш 10 м (частата больш 3 Гц = 30 МГц). Ультракароткія хвалі ў сваю чаргу падзяляюцца на: метровыя хвалі; сантыметровыя хвалі; міліметровыя хвалі; субміліметровыя ці мікраметровыя.
Хвалі з даўжынёй хвалі менш, чым 1 м (частата менш чым 300 МГц) называюцца мікрахвалямі ці хвалямі звышвысокіх частот (ЗВЧ-хвалі).
Зноскі
Літаратура С. 238.
Спасылкі Радиоволны // Физическая энциклопедия.
Катэгорыя:Электрамагнітныя з’явы Катэгорыя:Электрамагнітнае выпраменьванне Катэгорыя:Радыёфізіка Катэгорыя:Хвалевая фізіка Катэгорыя:Радыётэхніка