Аршанскае духоўнае вучылішча — навучальная ўстанова ў Оршы. Адна з найстарэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Гісторыя У 1808 г. імператарам Аляксандрам I, для распрацоўкі плана рэформы духоўных навучальных устаноў, заснаваны спецыяльны Камітэта аб удасканаленні духоўных вучылішчаў. У 1809 г. пачалася рэалізацыя гэтай рэформы. У Магілёўскай епархіі архіепіскап Магілёўскі і Віцебскі Варлаам (Шышацкі) спачатку планаваў адкрыць 5 павятовых і 15 прыходскіх вучылішчаў. У гэты спіс уваходзіла і Аршанскае павятовае духоўнае вучылішча. 23 лютага 1809 г. камісія духоўных вучылішчаў зацвердзіла зробленыя архіепіскапам Варлаамам прапановы, якія датычацца колькасці вучылішчаў і размеркавання паміж імі прыходаў Магілёўскай епархіі. 2 снежня 1809 г. камісія зацвярджае прызначэнне наглядчыка і настаўнікаў Аршанскага павятовага духоўнага вучылішча. 9 студзеня 1810 г. вучылішча пачало сваю працу. З 1842 г. размяшчалася ў памяшканнях Свята-Пакроўскага мужчынскага манастыра. Апошні выпуск, імаверна, адбыўся ў 1918 г.
У 2001 г. у Оршы адкрыты філіял Віцебскага духоўнага вучылішча. У 2011 г. рашэннем Свяшчэннага Сінода (Журнал № 59 ад 30 мая 2011 г.) Віцебскае духоўнае вучылішча пераўтворана ў духоўную семінарыю. Віцебскае духоўнае вучылішча перанесена па месцы размяшчэння філіяла, то-бок у Оршу. У сакавіку 2013 г. у Статут Віцебскага духоўнага вучылішча ўнесены змены і дапаўненні, пасля якіх яно стала называцца Аршанскім духоўным вучылішчам.
Кіраўнікі духоўнага вучылішча Наглядчыкі: Протаіерэй Пётр Афанасьевіч Праскура-Сушчынскі 1809. Архімандрыт Амуросій (Лебедзеў) 1828—1832. Архімандрыт Яўфімій (Крымскі) 1860—1865. Архімандрыт Агапіт (Сахараў) 8.06.1865-06.05.1868. Аляксандр Паўлавіч Прыгароўскі 06.05.1868-31.12.1905. Лаўр Якаўлевіч Лаўроўскі 31.12.1905-2.08.1911. Іван Агафанікавіч Буйніцкі 2.08.1911-1917. Памочнікі наглядчыка (інспектары): Іван Іванавіч Насовіч (1788—1877) 1813—1814. Андрэй Іванавіч Лабачэўскі 1860—1865. Агей Нікадзімавіч Гарбацэвіч 18.10.1865-1866. Іераманах Філафей 1.02.1867-1872. Іосіф Рыгоравіч Глыбоўскі 1873—1893. Павел Аляксеевіч Адамовіч 1893—1901. Іван Фёдаравіч Сінскі 1901—1906. Уладзімір Міхайлавіч Успенскі 1906—1907. Пётр Пятровіч Іларыёнаў 1907—1910. Цімафей Іванавіч Жудро 1910—1911. Пётр Цімафеевіч Залескі 1911—1917.
Аддзяленні Ёсць чатыры аддзяленні: падрыхтоўчае аддзяленне рыхтуе кандыдатаў для паступлення ў духоўную семінарыю (тэрмін навучання 1 год). На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюць мужчын (халастых або жанатых першым шлюбам); аддзяленне рэгентаў-псаломшчыкаў рыхтуе чытальнікаў, пеўчых, рэгентаў, псаломшчыкаў (тэрмін навучання 3 гады); катэхізатарскае аддзяленне рыхтуе выкладчыкаў нядзельных школ, курсаў рэлігіязнаўства (вячэрняе — тэрмін навучання 2 гады; завочнае — тэрмін навучання 3 гады). місіянерскае аддзяленне — набіраюцца слухачы (тэрмін навучання 2 гады). Ёсць завочны сектар. У вучылішчы навучаюцца студэнты розных узроставых катэгорый. Формы навучання дзённая і вячэрняя.
Катэгорыя:Адукацыя ў Оршы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Беларускай Праваслаўнай Царквы Катэгорыя:Рэлігія ў Оршы