Іван Захаравіч Су́рыкаў (; — ) — рускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Навасёлава Углічскага павета Яраслаўскай губерні. У 1849 годзе разам з маці пераехаў да бацькі ў Маскву. Працаваў разам з ім, а потым ва ўласнай лаўцы. Грамаце і вершаскладанню вучыўся самастойна. У 1860-х гадах пазнаёміўся з А. М. Пляшчэевым, які высока ацаніў вершы Сурыкава. У 1860 годзе Іван Сурыкаў ажаніўся.
Захварэў туберкулёзам, доўга лячыўся. Прамёр 6 мая 1880 года ў Маскве. Быў пахаваны на Пятніцкіх могілках.
Творчасць У друку дэбютаваў у 1864 годзе (у 1863 годзе ў часопісе «Развлечение»Суриков Иван Захарович // Ярославия). У 1871, 1875, 1877 гадах выдаў зборнікі вершаў.
Асноўныя тэмы паэзіі Івана Сурыкава — жыццё сялян і гарадской беднаты, цяжкая доля жанчыны. Многія вершы прысвечаны рускай прыродзе, дзецям. Яго творчасць была таксама звязана з фальклорам. Многія вершы Івана Сурыкава сталі папулярнымі народнымі песнямі: «Рабіна» («Што стаіш, гайдаешся…»), «У стэпе» («Стэп ды стэп вакол…») і інш. У творах з рускай гісторыі выяўлены бунтарскія настроі: паэмы «Пакаранне смерцю Сценькі Разіна», «Садко» (на яе аснове створана аднайменная опера М. А. Рымскага-Корсакава).
Па ініцыятыве І. З. Сурыкава быў падрыхтаваны калектыўны зборнік «Світанак» (, 1872), які стаў пачаткам дзейнасці Сурыкаўскага літаратурнага гуртка, праіснаваўшага да 1933 года.
Пераклаў на рускую мову вешы Тараса ШаўчэнкіНагорна Наталія. Суриков Іван Захарович // Шевченківська енциклопедія: в 6 т. — Т. 5: Пе-С / Редкол.: М. Г. Жулинський (гол.) та ін., М. П. Бондар, О. В. Бронь (відп. секр.) та ін. — К., 2015. — С. 1016. — 1040 с. — ISBN 978-966-02-6975-0..
Крыніцы
Літаратура
Суриков Иван Захарович // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 118—120. — 824 стб.: ил.
Спасылкі
Самоучка // Фонд «Русский мир» Суриков Иван Захарович // Ярославия
Катэгорыя:Паэты Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Самавукі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу