Кабылінскі — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Ежы Кабылінскі (? — не раней за 1853) — дзяржаўны службовец, мецэнат, калекцыянер, літаратар. Адольф Кабылінскі (каля 1816— пачатак 1894) — калекцыянер старажытнасцяў, рукапісаў, збіральнік шляхецкага гумарыстычнага фальклору. Іван Сямёнавіч Кабылінскі (больш вядомы пад прозвішчам Былінскі; 1903—1976) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Народных Камісараў БССР (1940—1944). Казімір Кабылінскі (1816—1863) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.