Ражск () — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ражскага раёна Разанскай вобласці. Заснаваны ў 1502 годзе. Горад размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне Окска-Данской раўніны, на высокім і стромкім беразе р. Хупта, за 117 км на поўдзень ад Разані. Вузел чыгуначных ліній на Разань, Тулу (Маскоўская чыгунка), Пензу (Куйбышаўская чыгунка), Мічурынск (Паўднёва-Усходняя чыгунка) і аўтадарог.

Насельніцтва

Эканоміка Харчакамбінат, малочны камбінат, мясакамбінат, аўтарэмзавод, цагельня, друкарская фабрыка.

Вядомыя асобы Аляксей Мікалаевіч Навумаў (нар. 1924) — беларускі архітэктар. Яўген Аляксандравіч Смірноў (нар. 1949) — беларускі юрыст і палітык.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Разанскай вобласці