Вірджынскі політэхнічны інстытут і дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Блэксберг у штаце Вірджынія.

Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе 280 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Гэта другі дзяржаўны ўніверсітэт штата па колькасці абітурыентаў. Ён уваходзіць у топ-50 універсітэтаў Злучаных Штатаў па агульных выдатках на даследаванні, у топ-25 універсітэтаў ЗША ў галіне камп'ютарных і інфармацыйных навук і ў топ-10 універсітэтаў ЗША ў галіне тэхнікі. Універсітэт падрыхтаваў двух стыпендыятаў Роўдаса, чатырох стыпендыятаў Маршала, 38 стыпендыятаў Голдуотэра і 131 стыпендыята Фулбрайта. Сярод яго выпускнікоў восем узнагароджана Ганаровым медалём, губернатары двух штатаў ЗША, два астранаўты і адзін мільярдэр, а таксама тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.

Структура Каледж інжынерыі Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці Каледж архітэктуры, мастацтва і дызайну Каледж вольных мастацтваў і гуманітарных навук Каледж прыродазнаўчых навук Каледж бізнесу Каледж ветэрынарнай медыцыны Каледж прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Школа медыцыны і навукова-даследчы інстытут Школа аспірантуры Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вірджынія

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вірджыніі Катэгорыя:Блэксберг